Мінабароны Расіі прызнала факт атакі ракетамі ATACMS, сцвярджае, што яны былі збітыя, а пускавыя ўстаноўкі знішчаныя
Расійскае Міністэрства абароны выдала сваю версію ўкраінскага ўдару амерыканскімі дальнабойнымі ракетамі ATACMS, пра што напярэдадні вечарам паведамлялі УСУ.

Здымак ілюстрацыйны. Крыніца: Wikimedia Commons
Расійскае ведамства заявіла, што па Варонежскай вобласці былі запушчаныя чатыры ракеты, яны былі збітыя, а затым па двух пускавых устаноўках MLRS у Харкаўскай вобласці, якія запусцілі гэтыя ракеты, быў нанесены ўдар ракетамі «Іскандэр-М», перадаюць расійскія агенцтвы. Сцвярджаецца, што ўстаноўкі былі знішчаныя.
Ведамства таксама паказала фатаграфіі і відэа, якія ілюструюць гэтыя сцвярджэнні. Іх праўдзівасць пакуль не правераная.
Генштаб УСУ, не прыводзячы дэталяў, сцвярджаў, што ракеты ATACMS былі выкарыстаныя паспяхова.
Каментары