Меркаванні22

«Еўрапейскі паказчык»

Якія вынікі выбараў у Еўропе «псіхалагічна ўспрымаюцца»? Аляксандру Лукашэнку падказвае ў сваім блогу на «Свабодзе» Ян Максімюк.

Якія вынікі выбараў у Еўропе «псіхалагічна ўспрымаюцца»? Аляксандру Лукашэнку падказвае ў сваім блогу на «Свабодзе» Ян Максімюк.

У Славеніі адбыўся рэфэрэндум, які зацьвердзіў пагадненьне з Харватыяй аб міжнародным арбітражы адносна ўсталяваньня дзяржаўнай мяжы паміж гэтымі дзяржавамі.

Славенцаў запыталі, ці яны пагаджаюцца з фармулёўкай славенска-харвацкай арбітражнай дамовы, якую славенскі парлямэнт ратыфікаваў у красавіку сёлета. Сама дамова была падпісаная Люблянай і Заграбам у лістападзе летась — у ёй абодва бакі пастанавілі аддаць на разгляд міжнароднаму арбітражу сваю спрэчку аб мяжы, якая цягнулася ад распаду Югаславіі ў 1991 годзе, а Славенія абавязалася зьняць сваё вэта на далейшыя перамовы паміж Заграбам і Брусэлем аб уступленьні Харватыі ў Эўразьвяз.

Прыблізна 51,5% славенцаў, якія ўзялі удзел у плебісцыце, адказалі «так». У галасаваньні ўдзельнічалі 42,3% з агульнага ліку каля 1,7 мільёна славенскіх выбарцаў.

Мяркуючы па сёньняшніх афіцыйных выказваньнях, усе тры бакі (Любляна, Заграб і Брусэль) застаюцца задаволеныя вынікам рэфэрэндуму, хоць некаторыя зласьлівыя камэнтатары перад плебісцытам сьцьвярджалі, што славенскі ўрад якраз таму яго і прыдумаў, бо спадзяваўся, што грамадзяне скажуць «не» і гэткім чынам кінуць яшчэ цяжэйшую калоду пад ногі харватам на іхнім шляху ў Эўразьвяз.

Пасьля гэтага рэфэрэндуму харваты маюць шанец уступіць у Эўразьвяз ужо ў 2012 годзе, калі ў 2011-м пасьпяхова закончаць перамовы з Брусэлем аб умовах уступленьня.

А славенцы могуць спадзявацца на ўстанаўленьне, пры пасярэдніцтве міжнародных арбітраў, такой мяжы ў рэгіёне Піранскай затокі, якая дасьць ім непасрэдны доступ да міжнародных водаў. (У Славеніі ўсяго 46 кілямэтраў марскога ўзьбярэжжа, і згаданая памежная спрэчка вядзецца пра тое, як падзяліць затоку ў ваколіцах славенскага порту Піран — славенцы хочуць мець усю затоку для сябе, а харваты хочуць падзяліць яе напалам. Памежная славенска-харвацкая спрэчка датычыць таксама каля 13 квадратных кілямэтраў сушы.)

А ці ёсьць з гэтага рэфэрэндуму нейкія высновы для Беларусі?

Непасрэдных — як бы і няма. Беларусь не прэтэндуе на падзел ні балтыйскага, ні чарнаморскага ўзьбярэжжа.

Але пасрэдныя высновы — могуць быць. Бо на прыкладзе гэтага рэфэрэндуму відаць, што ў Эўропе лічыцца «эўрапейскім» выбарчым паказьнікам.

Памятаеце, як Аляксандар Лукашэнка казаў, што ў прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году ён атрымаў 93,5% галасоў, але загадаў прыпісаць сабе 86%, бо сапраўдны вынік, паводле яго, «не эўрапейскі» і «псыхалягічна не ўспрымаецца»? І як ён потым крыўдаваў, што гэтага ягонага памкненьня да Эўропы сама Эўропа не ацаніла?

Дык вось, гэты славенска-харвацкі рэфэрэндум якраз і паказвае, якія выбарчыя вынікі ў Эўропе «псыхалягічна ўспрымаюцца».

Значыць, каб вынікі наступных прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі былі яшчэ больш «эўрапейскімі» і «псыхалягічна ўспрымальнымі», прэзыдэнту давядзецца выдаць значна больш радыкальны загад, а спадарыні Ярмошынай канчаткова разьвітацца з марамі аб загараньні на францускім або італьянскім пляжы ды пакорліва паслухацца.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў35

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі створаць крыптабанк2

Жонцы брытанскага дыпламата прысудзілі 7 гадоў калоніі за палітыку5

Бясплатная вакцынацыя беларусак ад віруса папіломы чалавека зноў адкладаецца2

Аб'яднаны пераходны кабінет стаў на бок Паўла Латушкі ў канфлікце з Вольгай Карпушонак4

Аўстралія заплаціць суседняму атолу $1,5 мільярда за стварэнне калоніі для дэпартаваных мігрантаў-злачынцаў3

У ЗША арыштавалі беларуса Артура Сянько, які заяўляе, што на радзіме яму пагражае палітычны пераслед38

У мінскіх школах паставяць аўтаматы з ежай: першы ўжо працуе5

Ад «шыкоўнага гатэля» да адной прыбіральні на паверх. У якіх інтэрнатах сёлета жывуць студэнты ВІДЭА5

Экс-пробашча Чырвонага касцёла Уладзіслава Завальнюка накіроўваюць у Барысаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў35

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць