Улада99

Лукашэнка прапануе Літве рэалізацыю сумесных праектаў па ўмацаванні незалежнасці дзяржаў

Пра гэта гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з прэм’ер‑міністрам Літвы Андрусам Кубілюсам.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Беларусь і Літва могуць шмат зрабіць сёння, але калі будзе ўпушчаны час, то многага ўжо не навярстаць.

«Каб умацаваць суверэнітэт і незалежнасць, моц нашых дзяржаў, неабходна неадкладна зрабіць шэраг захадаў па ўмацаванню гэтай незалежнасці», — сказаў ён.

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што разумее абавязацельствы Літвы перад 27 дзяржавамі Еўрапейскага Саюза, перад кожнай паасобку і ў цэлым перад ЕС. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што тыя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Літвы, якія ўжо існуюць і могуць быць вызначаны ў будучым, не ідуць уразрэз з патрабаваннямі і той палітыкай, якой прытрымліваецца Еўрасаюз і на што арыентавана Літоўская Рэспубліка. Паводле слоў прэзідэнта, у дзвюх краін падобныя праблемы і напрамкі іх вырашэння. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларускі бок гатовы да вырашэння гэтых праблем. «У мяне ні на хвіліну не было сумненняў за час майго прэзідэнцтва, што ў нас могуць быць нейкія разыходжанні ў гандлёва‑эканамічным супрацоўніцтве, ва ўздыме эканомікі», — сказаў ён. Аляксандр Лукашэнка таксама дадаў, што «не хацеў бы шукаць новых партнёраў,

Літва — гэта блізкая суседняя дзяржава, і мы заўсёды зможам дамовіцца».

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю былога прэзідэнта Літвы Альгірдаса Бразаўскаса. «Мы добра ведалі яго ў Беларусі, супрацоўнічалі з ім.

Гэта вялікі чалавек, які пакінуў значны след у гісторыі Літвы», — адзначыў беларускі лідэр.

У сваю чаргу Андрус Кубілюс адзначыў, што Бразаўскас быў адным з самых вядомых палітыкаў Літвы за апошнія 20 гадоў, які зрабіў шмат, каб адносіны паміж Беларуссю і Літвой развіваліся больш інтэнсіўна.

Прэм’ер‑міністр Літвы лічыць, што ў дзвюх краін ёсць добрыя магчымасці супрацоўніцтва ў энергетыцы з мэтай умацавання незалежнасці дзяржаў. «Залежнасць ад аднаго пастаўшчыка якіх‑небудзь рэсурсаў часам стварае праблемы. У гэтым плане ў нас ёсць добрыя магчымасці. Мы можам ісці такім шляхам умацавання незалежнасці, рэалізоўваць агульныя стратэгічныя праекты, у якіх быў бы зацікаўлены і Еўрапейскі Саюз», — сказаў ён. На яго думку, добрыя магчымасці ў гэтым плане дае «Усходняе партнёрства».

Андрус Кубілюс лічыць, што Беларусь і Літва могуць значна рушыць наперад у двухбаковых адносінах. Паводле яго слоў, вопыт работы на еўрапейскім рынку і веды літоўскага бізнесу могуць быць карысныя і для дзелавых колаў Беларусі.‑0‑

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі — першая рэкордная спёка ў гэтым годзе3

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій9

Пуцін заявіў, што правядзе тэлефонную размову з Трампам1

У акупаваным Луганску ўзарвалі былога мэра-калабаранта5

У «Мінск-Свеце» пачалі прадаваць двухузроўневыя кватэры. Каб купіць, трэба салідныя грошы5

Зяленскі і Трамп збіраюцца абмеркаваць пастаўкі амерыканскай зброі ва Украіну

Расійскі летні наступ: як змянілася сітуацыя ва Украіне за месяц у чэрвені1

Невядомыя называюцца журналістамі жоўтай прэсы і пішуць беларусам з прапановай уступіць у каманду Сяргея Ціханоўскага16

Стала вядома пра вызваленне прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць