Улада88

Лукашэнка: Мы ні ў якім разе не павінны паўтарыць памылку, якая была з Расіяй

«Беларускі ўрад павінен шукаць новыя крыніцы і маршруты паставак энэрганосьбітаў у краіну», -- заявіў кіраўнік дзяржавы.

Беларускі ўрад павінен шукаць новыя крыніцы і маршруты паставак энэрганосьбітаў у краіну, хаця Беларусь ня зможа ў поўным аб’ёме адмовіцца ад расейскіх энэргарэсурсаў.

Пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка на нарадзе па пытаньнях дывэрсыфікацыі зьнешнеэканамічнай дзейнасьці:

«Ніякай вайны, гэта нашы традыцыйныя рынкі,

мы купляем і будзем купляць з Расеі знэрганосьбіты, ніхто нам 100‑працэнтна ў гэтым пляне не заменіць.

Ніхто не павінен зыходзіць з таго, што мы павінны пачаць нейкую эканамічную вайну з Расеяй. Гэта наш даўні, традыцыйны партнэр. Калі сёньня расейскае кіраўніцтва заняло такую пазыцыю, напэўна, у яго ёсьць падставы для гэтага. І мы крытыкуем іх за гэта, але павінны ўвайсьці ў іх становішча. Так, як яны павінны ўвайсьці ў наша становішча, калі мы будзем шукаць альтэрнатыву газу, нафце, па пытаньнях, па якіх нас спрабуюць вельмі моцна «нахіляць».

Паводле Аляксандра Лукашэнкі, трэба «паціху» паставіць у Беларусь нафту зь »вядомых цэнтраў» — 4 мільёны тон сёлета і 10 мільёнаў тон у наступным годзе.

Але «ставіць пытаньне пра тое, што ў піку Расеі, супраць Расеі, — будзе па‑дурному, бесталкова і наогул ня будзе зразумела і прымальна для нашага грамадзтва».

«Усё гэта пройдзе, але мы павінны зыходзіць з клясычнай формулы існаваньня любой дзяржавы: альтэрнатыва і дывэрсыфікацыя стасункаў. Мы ня можам залежаць ад адной дзяржавы, ад аднаго цэнтру паставак — хай сабе энэрганосьбітаў, сыравіны ці камплектуючых. Мы павінны ляцець на двух крылах. Я вас папярэджваў, каб вы не луналі ў аблоках, а пачыналі жорстка адстойваць нашы інтарэсы. Ніколі дзеля хвіліннай выгады нельга забывацца пра стратэгічныя мэты».

«Сёньня стаіць пытаньне пра надзейныя пастаўкі нафты з сусьветных рынкаў і па розных маршрутах.

Мы ні ў якім разе не павінны паўтарыць памылку, якая была з Расеяй.

І пастаўка нафты зь іншых рынкаў па адным маршруце гэтаксама небясьпечная, як цяпер — залежнасьць ад адной дзяржавы ў пастаўках вуглевадароднай сыравіны».

Кіраўнік краіны паведаміў, што цяпер прапрацоўваецца некалькі кірункаў па нафце і па газе.

Паводле Аляксандра Лукашэнкі, літоўскі прэм’ер Кубілюс пацьвердзіў, што «Газпром» «прадае нам газ даражэй за яго сёньняшні кошт у Эўропе».

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве8

Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску значна выраслі тарыфы на эвакуацыю аўтамабіля і штрафстаянку2

Беларус напаў на хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце. Дзіця ў коме24

11-гадовы школьнік гуляўся з порахам у бабулі і атрымаў моцныя апёкі галавы1

Вядомую мінскую трэнерку па танцах асудзілі за палітыку5

Тур абяцае кампрамат на тых, хто праз тыкток скардзіцца на ўлады28

Ва Украіне загінуў 42-гадовы выкладчык Полацкага ўніверсітэта, які пайшоў ваяваць за Расію37

Вызвалены з турмы ў Беларусі грамадзянін Латвіі: За тры гады страціў 26 кілаграмаў і цалкам пасівеў12

Маладыя беларусы набылі дом за 42 рублі і пераробліваюць яго ў здымачную пляцоўку3

У Азербайджане выкладчыка асудзілі на 15 гадоў за перапіску з армянамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве8

Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць