Улада88

Пасольства Беларусі: Сюжэты на НТВ псуюць стасункі з Расіяй

У амбасадзе Беларусі ў Расеі назвалі выкрывальны сюжэт на тэлеканале НТВ «злачынным».

У амбасадзе Беларусі ў Расеі назвалі выкрывальны сюжэт на тэлеканале НТВ «злачынным».

«Скандальныя сюжэты» супраць Аляксандра Лукашэнкі, якія прайшлі па расейскіх тэлеканалах, псуюць расійска‑беларускія стасункі. Пра гэта ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» заявіў прэс‑сакратар амбасады Беларусі ў Расеі Віталь Сліўка.

«Вылучаць блюзнерскія абвінавачванні ў адрас кіраўніка дзяржавы недапушчальна і злачынна. Гэта домыслы, якія не маюць пад сабой глебы, і набор каментараў, якія з кантэксту выкінулі», — сказаў Сліўка.

«Асабліва сумна, што яны (сюжэты) з’явіліся напярэдадні сустрэчы ў Астане, якая праходзіць сёння і на якой плануецца падпісанне шэрагу дакументаў, звязаных з мытным саюзам», — падкрэсліў прэс‑сакратар.

«Я не думаю, што гэта будзе спрыяць умацаванню сяброўства і паразумення, і спадзяюся, што гэтыя сюжэты не з’яўляюцца афіцыйным выражэннем палітыкі расейскага кіраўніцтва», — дадаў ён.

Нагадаем, што ўчора расейскі тэлеканал НТВ распавёў праўду пра палітычныя знікненні і забойствы апазіцыянераў у Беларусі.

У праграме «Надзвычайнае здарэнне» на тэлеканале НТВ быў паказаны фільм «Хросны бацька», у якім было расказана пра загадкавую смерць віцэ‑спікера Вярхоўнага Савета Беларусі Генадзя Карпенкі, выкраданні і забойствы былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, віцэ‑спікера Вярхоўнага Савета, былога кіраўніка Цэнтравыбаркаму Віктара Ганчара, журналіста Дзмітрыя Завадскага, бізнэсмэна і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага. У фільме прыводзяцца архіўныя інтэрв’ю з выкрадзенымі апазіцыянерамі і іх сваякамі, і наўпрост кажацца пра датычнасць беларускіх уладаў да знішчэння палітычных апанентаў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»25

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»

Усе навіны →
Усе навіны

На базу, дзе стаіць самалёт Трампа, даставілі падазроны пакет з белым парашком. Некалькі чалавек захварэлі5

Палітычныя кулуары, адносіны з былымі і сённяшнімі — Наста Рагатко напісала дэбютную кнігу. І знялася для вокладкі аголенай34

У расійскім Іл-76, які збілі ў Судане, быў беларус

Дзіцячы сад у Брэсце ўсё ж будзе. Чыноўнікі кажуць, што пераканалі пенсіянераў4

Сёлета з Беларусі дэпартавалі больш за 3,6 тысячы замежнікаў1

У Мазыры мужчына некалькі разоў ударыў нажом жонку, а потым кінуўся з ім на міліцыянера1

Успаміны Бэлы Шагал паказваюць нечаканы Віцебск. І раскрываюць яшчэ адну таямніцу карцін Шагала8

Памёр фотажурналіст Яўген Коктыш. Ён здымаў Быкава і Мулявіна

Па вяртанні з Польшчы затрымалі заснавальніка школы музыкі Уладзіміра Патапенку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»25

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць