Кіно

Галівуд адпачывае

Новая стужка «Рыцар дня» з Томам Крузам і Кэмеран Дыяз. Прыгодніцкі баявік ці рэклама іспанскіх курортаў?

Новая стужка «Рыцар дня» з Томам Крузам і Кэмеран Дыяз. Прыгодніцкі баявік ці рэклама іспанскіх курортаў?

«Рыцар дня» (камедыя/трымценнік, ЗША, 125 хв., рэж. Джэймс Мэнголд).

1. Летнія прыгоды Кэмеран і Тома

Што рабіць калі твая краіна страціла высокае другое месца па ўзроўні турыстычнай наведвальнасці? Што рабіць, калі твой курортны брэнд імкліва губляе каштоўнасць, а патэнцыйны кліент пераязджае на больш танныя курорты?

Адказ адзін — запрасіць да сябе Кэмеран Дыяз і Тома Круза і здымаць з іх удзелам фільм. У мінулым годзе гарадскія ўлады Севільі, Кадыса ды іншых іспанскіх гарадоў зрабілі ўсё, каб захвоціць галівудскіх рэжысёраў выкруціць свой сюжэт такім манерам, каб акторка з самай шалёнай усмешкай у Галівудзе разам з вечна юным красуном пракацілася менавіта па іх вузкіх вулках. Ачапілі паўгорада, вылучылі грошы з гарадскога бюджэта на здымкі.

Чаму Дэніэлю Крэйгу, выканаўцу ролі Джэймсу Бонда, — можна, а Тому Крузу — дык не? Крузу ж не прывыкаць здымацца ў парабондаўскіх фільмах, кшталту «Місія невыканальная», дзе ён гэтак жа высокамастацка ўцякае і высокатэхналагічна адстрэльваецца. Дзе ён гэтак жа, як і Крэйг накручвае кіламетры па вуліцах сусветных сталіц і схавана рэкламуе гандлёвыя брэнды. Сюжэт «Рыцар дня» нагадвае эпапею пра агента 007: ён —шпіён, яна — ягоная спадарожніца. Галавакрутная пагоня па найноўшае вынаходства, якое можа перагарнуць свет. Супраць іх – звычайныя злыдні і пярэваратні ў пагонах, еўрапейская мафія ва ўсім сваім атрутным буянні. І на фоне — тут мы падыходзім да самай галоўнай часткі — гарадскія краявіды Севільі разам з сярэднявечнымі камяніцамі і карыдай, што дадаюць да прыгодаў жаданы шарм і аб’ём.

Пакуль прадусары спадзяюцца, што стужка «Рыцар дня» зробіцца касаробам, улады ў Іспаніі цешаць сябе думкай, што ўжо па хуткім часе прывабяць у адведкі процьму турыстаў. Спрыяючы галівуднікам, муніцыпальныя ўрады не хаваюць, што вылучаюць свае грошы не праз сваю любоў да мастацтва, а праз сваю прыхільнасць да турыстаў і іх гаманцоў.

«Усе гэтыя намаганні зробленыя адно палепшыць турыстычны імідж горада, каб у свеце пабачылі вабноты нашага горада», — сказаў Бруна Гарсія, адказны за турызм у мэрыі гордада Кадысе.

2. Высокамастацкі рэкламны ролік

Амерыканцам такі гешэфт таксама даспадобы. Ды для іх небескарыслівыя здымкі на выязной натуры — гэта бітая дарога. Вось Вудзі Ален у 2008 годзе не пасаромеўся і на сваю меладраму «Вікі, Крысціна, Барселона» узяў фінансаванне напрасткі з гарадскога бюджэту Барселоны. Усе атрымалі сваё: Ален зняў чарговую таленавітасць, а Барселона зноў прыцягнула да сваіх гістарычных славутасцяў увагу.

Том Круз і Кэмеран Дыяз таксама шмат шчыравалі на прамоцыі свайго фільма (горада?). Падчас нядаўняй прэм’еры ў Севільі яны вырашылі падагрэць жарсці. Круз асабіста сеў на матацыкл і з ветрыкам прадэфіляваў па пакручастых вулках, а Кэмерон Дыяз, не раўнуючы як у фільме «Ванільнае неба», села за стырно гоначнай машыны і на павышаных хуткасцях пакатала журналістаў.

У Іспаніі, краіне, дзе турыстычная наведвальнасць знізілася за апошні год на тры працэнты, вельмі добра памятаюць прасветлы прыклад Новай Зеландыі, калі пасля эпічных сцэнаў трылогіі «Уладар Пярсцёнкаў» турагенцтвы ўсяго свету раптам прыгадалі пра існаванне гэтага зацішнага края. Пакуль турысты даюць перавагу таннейшым курортам Міжземнамор’я і Адрыятыкі, «Рыцар дня» наносіць маркетынгавы удар у адказ, і нагадвае, хто галоўны ў турыстычным бізнэсе Еўропы. А каб стужка зусім не выглядала, як агітка іспанскага турпрама, некаторыя сцэны «Рыцара дня» здымалі ў заснежаным Зальбургу. Для глыбейшагу кантрасту.

Калі ў міжчассе вы засумавалі па Бонду, ягоных вышталцоных пагонях і аксэсуарах — «Рыцар дня» стужка для вас. І добрая нагода ўзважыць свой адпачынак у Іспаніі.

Самае галоўнае — гэта хвост, то бок фон!

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»23

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

Закрыццё межаў нельга лічыць эфектыўным метадам уплыву на рэжым Лукашэнкі — польскі эксперт13

Германія нарошчвае вайсковую моц і мяняе баланс сіл у Еўропе13

Ці можна ап'янець ад цукерак «Сталічныя» і марозіва з такой жа начынкай? Вось што паказаў эксперымент6

У «Мінск-Арэну» на канцэрт Дзімы Білана набіўся тлум народу. Гледачы скардзяцца на праблемы з квіткамі і паводзіны іншых43

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка24

Госця свецкага вечара ў Мінску шакавала сукенкай з галавой казулі14

Мінская крама прадавала ёлачныя шары з пісьменнікамі. Прапагандысты ўбачылі партрэт Геніюш і наляцелі15

Міністр транспарту расказаў, як будуць выконваць загад Лукашэнкі разабрацца з маршруткамі6

Прарасійскі амерыканскі інфлюэнсер папрасіў апісаць Пуціна адным словам. УСУ адказалі24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»23

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць