Здарэнні

Хлопчыка, зніклага ў Петрыкаўскім раёне, шукаюць чацвертыя суткі

Чацвёрты дзень у лясах гомельскага Палесся вядуцца пошукі 12-гадовага Уладзіміра з вёскі Капцэвічы Петрыкаўскага раёна.

Як паведамілі ў Петрыкаўскім РАУС, лясны масіў прачэсваюць больш як 40 чалавек з ліку супрацоўнікаў міліцыі, МНС, лясгаса. Да іх падключыліся ўнутраныя войскі, мясцовыя паляўнічыя, настаўнікі вясковых школ. З 19 ліпеня мясцовасць абследуе верталёт мазырскага атрада «Беллесавія». Арыенціровачная зона, дзе магло згубіцца дзіця, агледжана ўжо некалькі разоў, вядзецца таксама пошук у напрамку суседняга Жыткавіцкага раёна.

«Хлопчык разам з маці і малодшай сястрой раніцай 18 ліпеня пайшоў у лес па чарніцы. Пакуль жанчына збірала ягады ў чашчобе, дзіця, пакінутае каля лясной дарогі, прапала. Пасля дзвюх гадзін самастойных беспаспяховых пошукаў маці звярнулася ў міліцыю.

Лес, дзе згубіўся хлопчык, невялікі, яго акружаюць вёскі на адлегласці 6–8 кіламетраў. Шанцы знайсці дзіця жывым пакуль ёсць, пошукі будуць працягвацца датуль, пакуль хлопчыка не знойдуць», — заявілі ў РАУС.

У лясным масіве кругласутачна дзяжураць міліцэйскія пасты.

Пошук дзіцяці абцяжарвае тое, што ад нараджэння ён пакутуе на сіндром Дауна, таму не заўсёды паводзіць сябе адэкватна — можа не адклікацца на крык і хавацца пры шуме.

У праваахоўных органах паведамілі, што ў летні і восеньскі час на Палессі мясцовыя жыхары часта губляюцца ў лясах, прычым не толькі дзеці, але і дарослыя, асабліва пенсіянеры. «Гора, калі гэта здараецца восенню, падчас збору грыбоў: ночы халодныя, а людзі, асабліва пажылыя, не заўсёды могуць перанесці нізкую тэмпературу», — сказаў супрацоўнік РАУС.

Каментары

Цяпер чытаюць

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Міністарка абароны Літвы заклікала збіваць расійскія знішчальнікі14

У цэнтры Скідзеля лось прабраўся ў двор і з'еў усе буякі4

Украінскі футбаліст, адхілены ад футболу з-за допінгу, збіраецца паўдзельнічаць у будучай Алімпіядзе ў іншай іпастасі1

Украінцы ўдарылі па НПЗ у Саратаўскай і Самарскай абласцях Расіі

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля11

На матч медыялігі ў Мінску прададзена 27 тысяч квіткоў2

Вядучая СТБ каталася на расійскіх нумарах, якія нехта прыляпіў на скотч — і не ведала пра гэта. Цуд растлумачылі ў 1024

Трупы хатніх жывёл пачалі знаходзіць у Мінску2

Выступ гурта «Тэхналогія», які планаваўся сёння ў Плешчаніцах, адменены3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць