Улада1313

На wikileaks.org ёсць і дакументы, датычныя Беларусі

Паводле сайта, які праславіўся публікацыяй афганскіх сакрэтаў ЗША, падтрымка ЗША недзяржаўных арганізацый Беларусі ў 2008 і 2009 гадах складала каля $10 мільёнаў.

Паводле сайта, які праславіўся публікацыяй афганскіх сакрэтаў ЗША, падтрымка ЗША недзяржаўных арганізацый Беларусі ў 2008 і 2009 гадах складала каля $10 мільёнаў.

На сайце wikileaks.org выкладзены ў свабодны доступ аналітычны артыкул-даклад «Беларусь: перадумовы амерыканскай палітыкі» («Belarus: Background and U. S. Policy Concerns»), які датуецца 14 кастрычніка 2008 года. Яго аўтар — спецыяліст па еўрапейскіх справах аддзела міжнародных спраў, абароны і гандлю Даследчай службы Кангрэса Стывен Вурэл (Steven Woehrel) — дае поўную карціну сацыяльна-эканамічнага жыцця Беларусі.

Сенсацый няма — спачатку ён апісвае фактычную ролю Лукашэнкі ў краіне («Ён дамінуе ў беларускім палітычным жыцці, кантралюючы парламент, урад, службу бяспекі і судовую сістэму»), расказвае пра вынікі выбараў, пераходзіць да лічбаў, якія сведчаць пра эканамічны стан краіны.

«Беларуская статыстыка не зусім дакладная. Вытворчыя паказчыкі могуць быць перабольшаныя службовымі асобамі, каб пазбегнуць пакарання Лукашэнкам за невыкананне планавых паказчыкаў», — папярэджвае эксперт.

Інтэграцыя з Расіяй трактуюцца як «павольная».

«Лукашэнка баіцца, што Расія будзе спрабаваць замяніць яго на больш згаворлівую фігуру. Гэта можа быць фактарам частых кадравых зменаў у беларускім кіраўніцтве», —

мяркуе Стывен Вурэл. Раздзел пра супрацоўніцтва з Еўропай таксама не змяшчае нейкіх нечаканасцяў і невядомых фактаў. А вось амерканска-беларускія адносіны апісаныя канкрэтна. У прыватнасці, гаворка вядзецца пра агульны аб’ём фінансавання няўрадавых арганізацый. «Амерыканская дапамога Беларусі была нязначнай, пра што сведчыць выбарачная стратэгія абавязальніцтваў.

Злучаныя Штаты выдзелілі $10,2 мільёнаў у якасці дапамогі Беларусі ў 2008 годзе.

Дзярждэпартамент просіць выдзеліць $10 мільёнаў у якасці дапамогі на 2009 год. Амерыканская дапамога скіраваная на падтрымку дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў, незалежных сродкаў масавай інфармацыі і барацьбы з гандлем людзьмі. Дзярждэпартамент адзначае, што пераслед рэжымам няўрадавых арганізацый, у тым ліку шляхам забароны на замежную дапамогу нават далёкім ад палітыкі арганізацыям і пераследу сяброў нават непалітычных няўрадавых арганізацый, ускладняе наданне амерыканскай дапамогі, піша ў дакладзе Стывен Вурэл.

Wikileaks.org — амерыканскі сайт з сакрэтнай інфармацыяй. Ягоныя ўладальнікі атрымліваюць гэтыя дакументы ад невядомых крыніц, набліжаных да ўлады. Праўдзівыя звесткі пра вайну ў Афганістане выклікалі розгалас па ўсім свеце.

У заходніх медыях з’явілася серыя расследаванняў, якія базуюцца на гэтых дакументах. Паводле іх, сілы кааліцыі церпяць паразы ў Афганістане, інфармацыя аб ахвярах сярод мірнага насельніцтва замоўчваецца, колькасць нападаў з боку талібаў павялічваецца, а камандуючыя сіламі НАТА выказваюць занепакоенасць, што Пакістан і Іран падтрымліваюць нестабільнасць ў рэгіёне.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Барака Абамы жорстка скрытыкавала ўладальнікаў сайта за публікацыю дакументаў. Але тыя катэгарычна адмовіліся паведаміць, хто перадаў ім сакрэтныя матэрыялы.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна42

Грамадстваабмяркоўвайце!42

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна

Усе навіны →
Усе навіны

Маладую супрацоўніцу Ernst & Young асудзілі за пратэсты. А пасля кінулі ў СІЗА па новай справе3

«Пад запіс на камеру задавалі пытанні, сканавалі тэлефон, перапіску». Як цяпер праходзяць допыты на мяжы Беларусі14

У Бабруйску за 200 тысяч даляраў прадаюць былы армейскі штаб. Цяпер у ім размяшчаецца сінагога 2

Цэны на золата ўпершыню ў гісторыі перавысілі 4000 даляраў за унцыю

Навошта жанчыны колюць у твар сперму ласося? Беларуска падзялілася ўласным досведам20

Па справе магілёўскага маньяка звярнуліся 16 жанчын1

Як часта трэба купляць новыя трусы — адказ можа здзівіць22

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk9

На відэа пра магілёўскага маньяка сілавікі трымаюць яго на доўгіх рамянях. Што гэта і навошта?14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна42

Грамадстваабмяркоўвайце!42

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць