Меркаванні

Відэа і аўдыё з Васілём Быкавым

Цi ёсьць у сьвеце якоесь вiдэа альбо аўдыё з удзелам Васіля Быкава альбо пра яго, i дзе яго можна набыць? Шчыра спадзяюся на Вашу дапамогу.

Дзякуй.

jtl@tut.by

На сёньня зьнята некалькі дакумэнтальных фільмаў, прысьвечаных Васілю Быкаву. Адзін зь іх – 10-хвілінны відэафільм «Васіль Быкаў. Франтавыя старонкі» – зьняў карэспандэнт АТН Міхась Равуцкі. Стужкі незалежных кінэматаграфістаў «Доўгая дарога дадому. Рэквіем» ды «Васіль Быкаў. Вяртаньне» нельга пабачыць на дзяржаўным тэлебачаньні, яны забароненыя ў афіцыйным пракаце. У «Рэквіеме» гучаць маналёгі Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Валянціна Тараса, а ў «Вяртаньні», створаным грамадзкім аб’яднаньнем «Віва футура» да 80-годзьдзя пісьменьніка, відэа суправаджаецца закадравым маналёгам-развагай Васіля Быкава пра свабоду, незалежнасьць, беларускую мову і беларускую нацыю.

Набыць фільм «Васіль Быкаў. Вяртаньне» на DVD можна праз сайт www.knihi.com альбо зьвярнуўшыся на адрас viartannie@tut.by. Таксама дыск са стужкай можна пабачыць на выставах на сядзібаў ТБМ (Румянцава, 13) ды БНФ (былая Варвашэні, 8). Таксама на выставе ТБМ можна набыць запіс тэленавінаў, прысьвечаных пахаваньню Васіля Быкава. «Доўгая дарога дадому. Рэквіем» у вольным продажы адсутнічае.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Праходзіць прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі17

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Праходзіць прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Усе навіны →
Усе навіны

У Лідзе мужчына таемна здымаў на тэлефон пад сукенкай у жанчыны8

Зяленскі паказаў журналістам фатаграфіі і пашпарты расіянаў, чые целы былі перададзены Украіне як парэшткі ўкраінскіх салдат6

Лукашэнка — Келагу: Шуму вы нарабілі сваім прыездам18

Вячорка пра канфлікт з яго ўдзелам на Сходзе неабыякавых: Гэта паказвае саміх удзельнікаў, яны самі запрасілі мяне40

Лукашэнка сустрэўся са спецпасланнікам Трампа Кітам Келагам24

Хаменеі падрыхтаваў трох пераемнікаў на выпадак замаху на яго5

«Нам вельмі пашанцавала». 78-гадовага экс-міністра Юрыя Сівакова прызначылі прафесарам у Вайсковую акадэмію10

Пуцін запатрабаваў ад Украіны прызнаць «рэферэндумы» на акупаваных тэрыторыях і адмовіцца ад уступлення ў «любыя замежныя саюзы»3

У Глыбокім па «народным» артыкуле асудзілі краязнаўцу і даследчыка царкоўнага жыцця1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Праходзіць прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі17

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Праходзіць прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць