Улада44

У Баранавіцкім раёне затрыманы браканьер, на расьцяжцы якога падарвалася дзяўчына

Здарэньне адбылося недалёка ад вёскі Малая Сваротва, калі дзяўчына разам з сваім хлопцам зьбірала ў лесе грыбы. Як было выяўлена, спрацавала саматужнае прыстасаваньне – расьцяжка, якая спрацоўвае паводле прынцыпу самастрэлу пры дакрананьні. Ад выбуху дзяўчына атрымала цяжкія раненьні. Дзякуючы вытрымцы і граматным дзеяньням юнака, які вынес сваю сяброўку зь лесу на руках, яна была своечасова дастаўленая ў больніцу на машыне хуткай дапамогі. Цяпер ёй лепшае.

Супрацоўнікі баранавіцкай міліцыі ў ходзе праведзеных апэратыўна-вышуковых мерапрыемстваў затрымалі браканьера, на расьцяжцы якога, усталяванай у лесе, падарвалася 22-гадовая дзяўчына. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла старшы інспэктар Баранавіцкага ГАУС Натальля Сідзельнік.

Паводле яе словаў, здарэньне адбылося недалёка ад вёскі Малая Сваротва, калі дзяўчына разам з сваім хлопцам зьбірала ў лесе грыбы. Як было выяўлена, спрацавала саматужнае прыстасаваньне – расьцяжка, якая спрацоўвае паводле прынцыпу самастрэлу пры дакрананьні. Ад выбуху дзяўчына атрымала цяжкія раненьні. Дзякуючы вытрымцы і граматным дзеяньням юнака, які вынес сваю сяброўку зь лесу на руках, яна была своечасова дастаўленая ў больніцу на машыне хуткай дапамогі. Цяпер ёй лепшае.

Расьсьледаваньне па гэтым факце праводзіць Баранавіцкае РАУС. Пачатая крымінальная справа па артыкуле «прычыненьне цяжкіх цялесных пашкоджаньняў з-за неасьцярожнасьці». Ня выключана, што справа будзе дапоўненая артыкулам за выраб самаробнага выбуховага прыстасаваньня.

Як выявілі супрацоўнікі міліцыі, затрыманы мясцовы жыхар, 1937 году нараджэньня, у мінулым – паляўнічы. Ён прызнаўся ва ўчыненым. Паводле наяўных зьвестак, прыкладна каля 15 апошніх гадоў ён займаўся падобным браканьерскім промыслам, зьвязаным з вырабам саматужных выбуховых прыстасаваньняў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Усе навіны →
Усе навіны

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій9

Пуцін заявіў, што правядзе тэлефонную размову з Трампам1

У акупаваным Луганску ўзарвалі былога мэра-калабаранта5

У «Мінск-Свеце» пачалі прадаваць двухузроўневыя кватэры. Каб купіць, трэба салідныя грошы5

Зяленскі і Трамп збіраюцца абмеркаваць пастаўкі амерыканскай зброі ва Украіну

Расійскі летні наступ: як змянілася сітуацыя ва Украіне за месяц у чэрвені1

Невядомыя называюцца журналістамі жоўтай прэсы і пішуць беларусам з прапановай уступіць у каманду Сяргея Ціханоўскага16

Стала вядома пра вызваленне прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева6

На фронце загінуў намеснік галоўнакамандуючага ВМФ Расіі 6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць