Культура22

Юбілей Караткевіча: помнікаў не паставілі, фільмаў не знялі, выданні – у планах

Да свята Караткевіча застаецца тры месяцы, а рэалізацыя ўсё большай колькасці мерапрыемстваў адсоўваецца.

У пачатку года Міністэрства культуры з помпай распаўсюдзіла спіс урачыстасцяў у гонар 80-годдзя пісьменніка, рамантыка нацыянальнага адраджэння. Да свята Караткевіча застаецца тры месяцы, а рэалізацыя ўсё большай колькасці мерапрыемстваў адсоўваецца. На 2011 год. Або на святога ніколі.

Найперш праблемы ўзніклі з помнікамі пісьменніку. Заяўлялася, што яны могуць паўстаць у Кіеве, Мінску і Рагачове. Рэалізацыя праекта ва ўкраінскай сталіцы, дзе пісьменнік вучыўся ва універсітэце, была даручана Аляксандрам Лукашэнкам. Таму і ўвага да яго большая. І тым не менш, яго адкрыццё адбудзецца хіба што ў наступным годзе. Пра гэта паведаміў намеснік міністра культуры Беларусі Віктар Кураш. Па яго словах, цяпер беларускія архітэктары яшчэ працуюць з кіеўскімі ўладамі над вырашэннем арганізацыйных пытанняў.

Меркавалі паставіць помнік і ў беларускай сталіцы. Але грошай няма (фінансуецца ў першую чаргу кіеўскі праект). Магчыма, на наступны год, адзначылі ў Мінкультуры.

Вялася гаворка яшчэ пра адзін манумент — у Рагачове. У горадзе, дзе Караткевіч напісаў не адзін свой твор, планавалі паставіць помнік герою аповесці «Ладдзя Роспачы» Гервасію Выліваху. Як адзначыла старшыня Рагачоўскага райсавета дэпутатаў Рыма Ястрэмская, у гэтым годзе помнік не з’явіцца. Яшчэ ідзе абмеркаванне прапанаваных эскізаў. Але падарунак для нашчадкаў пісьменніка ўсё-ткі ў Рагачове зрабілі: мясцовыя ўлады прынялі рашэнне аб перайменаванні вуліцы Чкалава ў імя Уладзіміра Караткевіча. Тут знаходзіцца хата яго дзядзькі.

Аб грандыёзных праектах заяўлялі і «Беларусьфільм» і тэлерадыёкампанія так званай «саюзнай дзяржавы». Айчынная кінастудыя бралася за здымкі 4-серыйнага тэлевізійнага мастацкага фільма па рамане «Каласы пад сярпом тваім», а старшыня тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі «саюзнай дзяржавы» Ігар Угольнік летась паведаміў аб жаданні зняць стужку па матывах рамана «Чорны замак Альшанскі». Ён нават адзначаў, што і сцэнар рыхтуецца.

Аднак на «Беларусьфільме» пакуль працу не пачалі. Не вызначыліся з акцёрамі і рэжысёрам. Пасля таго, як у маі галоўны рэжысёр Купалаўскага тэатра Мікалай Пінігін адмовіўся ад працы над фільмам, яму яшчэ працягваюць шукаць замену.

Амбіцыйны праект прапаноўвалі і Мінкультуры з Мінінфармацыі — выданне твораў класіка на замежных мовах, якія пры спрыянні Міністэрства замежных спраў і дыпламатычных устаноў Беларусі за мяжой меркавалася прэзентаваць у сталіцах шэрагу краін. Але і тут няма ладу. Намеснік міністра інфармацыі Ігар Лапцёнак паведаміў, што ёсць пакуль толькі такая ідэя. Па яго словах, для пачатку павінен быць распрацаваны праект, затым трэба знайсці добрых перакладчыкаў, а калі выданне непрыбытковае, то яшчэ і фінансы. Гэта азначае, што ніхто пытаннем не займаецца. І можна гаварыць аб тым, што пасля юбілею пісьменніка знікне нават сама ідэя.

У выдавецтве «Мастацкая літаратура» запланаваны выхад Поўнага збору твораў Уладзіміра Караткевіча. Але і гэтае выданне разлічана пачаць толькі з наступнага года.

Нагадаем, што Мінгарвыканкам яшчэ меў намер паставіць у сталіцы білборды з партрэтамі пісьменніка. Рэалізацыя гэтага праекта, трэба меркаваць, пачнецца не раней за кастрычнік-лістапад. Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі прадугледжаны выпуск канверта з арыгінальнай маркай, памятнае гашэнне якой пройдзе ў Оршы.

Да юбілею пісьменніка ладзяцца мерапрыемствы, але гэта найчасцей заслуга не ўсёмагутнай дзяржавы, а прыватных асобаў і суполак. Зміцер Вайцюшкевіч, напрыклад, прысвяціў Уладзіміру Караткевічу свой канцэрт. А «нефарматныя» музыкі шукаюць сродкі для выпуску супольнага праекта песень на словы Уладзіміра Караткевіча «Скрыпка дрыгвы».

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ12

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Ад экс-палітвязня Ігара Карнея патрабуюць пагасіць запазычанасць за побыт на Валадарцы3

У Мінску купілі кватэру за паўмільёна даляраў

МЗС пра зніклую ў М’янме Веру Краўцову: Дакументы аб смерці падробленыя3

«Ваўкі, якія доўга жылі з людзьмі». Пароды сабак пачалі развівацца яшчэ ў Каменным веку

На Камароўцы ўпалі цэны на хурму і ананасы: што выгадна купляць1

Новы «Франкенштэйн» культавага Гільерма дэль Тора — бадай, самы прыгожы фільм года3

Зборная Беларусі больш за суткі дабіралася з Мінска да Капенгагена5

Пад Астраўцом прыбралі помнік паўстанцам 1863 года, пастаўлены жыхарамі раёна24

Міліцыя распрацавала свой мабільны дадатак для прыёму паведамленняў ад грамадзян3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ12

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць