Меркаванні44

Расійскі інфармацыйны наступ працягваецца

Пасьля прэм’еры «Хроснага бацькі-3» у расійскім друку працягваецца кампанія супраць кіраўніка Беларусі. А.Лукашэнку абвінавачваюць у «махлярстве» і спекуляцыі на пажарах у Расеі.

Пасьля прэм’еры «Хроснага бацькі-3» у расейскім друку працягваецца кампанія супраць кіраўніка Беларусі, А.Лукашэнку абвінавачваюць у «махлярстве» і спэкуляцыі на пажарах у Расеі.

«Московский комсомолец», камэнтуючы сытуацыю вакол прызнаньня незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыіі, піша: «Экспэрты даўным-даўно заўважылі за беларускім лідэрам выдатную асаблівасьць — ніколі не запамінаць, дзе, што, калі ён кажа. Унутры Беларусі гэтыя пастаянныя ляпы прэзыдэнта лёгка могуць сысьці з рук, паколькі дзяржаўны друк заўсёды зьмікшуе і падасьць выказваньні ў патрэбным сьвятле. А вось за межамі краіны Бацька ўвесь час уляпваецца. Дзьмітрыя Мядзьведзева, які асьмеліўся выкрыць яго хлусьню, ён абвінаваціў не ў чым-небудзь, а ў несумленнасьці. Значыць, паступаць з Лукашэнкам трэба як з шулерам: хапаць за руку і тыкаць пазначанай картай у пысу».

Газэта таксама камэнтуе апошнія заявы беларускага прэзыдэнта наконт будаўніцтве АЭС: «Бацька наракаў і з нагоды лёсу будаўніцтва АЭС на тэрыторыі Беларусі. Маўляў, мы можам у будаўніцтве станцыі абысьціся без удзелу расейцаў. Але пры тлумачэньні прычынаў зноў змахлярыў: „Так, мы працавалі з расейцамі, мы зыходзілі з таго, як яны паабяцалі. Яны настойліва патрабавалі ад нас, каб яны будавалі гэтую станцыю“. Кожны хоць трохі знаёмы з праблемай будаўніцтва АЭС у Беларусі ведае, што гэтую idee fix Лукашэнка доўга і настойліва прабіваў, уломваючы расейцаў даць крэдыт і паўдзельнічаць у будаўніцтве», — адзначае «Московский комсомолец».

«Вечерняя Москва», газэта ўраду Масквы, апублікавала артыкул «Хцівы бацька», дзе Аляксандар Лукашэнка абвінавачваецца ў жаданьні нажыцца на бедах расейцаў, якія абрынуліся на краіну гэтым летам: «Вядома, да прыкладу, што Лукашэнка праглынуў, не паморшчыўшыся, наш мільярд фактычна бязвыплатнай пазыкі, а на прызнаньне Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі не пайшоў. Цяпер прэзыдэнт Мядзьведзеў адкрыта кажа пра тое, што Лукашэнка парушыў дадзенае слова. А беларускі бацька як ні ў чым не бывала сьцьвярджае, што яго тады няправільна зразумелі. Цяпер у Маскве гатовыя апублікаваць стэнаграмы перамоваў у рамках АДКБ, каб вывесьці крывадушнага бацьку на чыстую ваду. Але такая публікацыя наўрад ці зробіць на былога зампаліта моцнае ўражаньне. Грошы ж атрыманыя і ўжо патрачаныя. І патрабуецца яшчэ. А дзе ўзяць? І тут нашы пажары, засуха, неўраджай. І Лукашэнка ажывіўся, адчуўшы новую базарную кан’юнктуру».

На думку «Вечерней Москвы», сэнс заяваў Лукашэнкі такі: «У Расеі неўраджай, а значыць, мы павінны скарыстацца сытуацыяй і пастарацца атрымаць максымальны прыбытак. Устаноўка прама ў стылі цяперашняй саюзнай дзяржавы… Зразумела, што на захад ад Берасьця ў яго знойдуцца ўдзячныя гледачы. Але тыя гледачы, вось бяда, аддаюць перавагу таму, каб глядзець новае шоў на халяву. А грошы бацьку патрэбныя пазарэз».

У жаданьні нажыцца на пажарах у Расеі Лукашэнку абвінавачвае і газэта «Известия»: «Лукашэнка, падобна айчынным спэкулянтам, таксама вырашыў не згубіць шанец нажыцца на расейскім неўраджаі. Беларускія аграпрадпрыемствы ўжо атрымалі ўказаньне прадаваць у Расею толькі малако і мяса, а камбікорм і муку прытрымаць і адпускаць у абмежаванай колькасьці. Збожжа ж і зусім распараджэньнем Лукашэнкі стане прадметам гандлю толькі ў выключных выпадках», — адзначае выданьне.

Тэму разьвівае «Голас Расеі»: «Беларускі кіраўнік вырашыў яшчэ раз даказаць Расеі, што зь ім кашы не зварыць. Па крайняй меры, бясплатна. Масква ўжо дастаткова сытая дружалюбнасьцю Лукашэнкі. Але зараз ён прапануе гэтую дружалюбнасьць яшчэ і за вялікую плату. Прычым, зразумела, што пажары ў Расеі — гэта зорны час яго ўяўленьняў пра прагматызм. Калі беларускія пажарныя, нараўне з калегамі з іншых краінаў СНД і ня толькі, выправіліся ратаваць Расею ад агню, гэта было салідарна. Калі беларускія тэлеканалы сталі параўноўваць беларускіх пажарнікаў з расейскімі, дэманстратыўна не на карысьць апошніх, гэта было натуральна. Калі Лукашэнка прапанаваў пажарамі скарыстацца — гэта стала ўжо выклікам. Хаця, на самой справе, ён толькі пацьвердзіў рэпутацыю гэтакага вясковага хітруна».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Магчыма, менавіта тут была вязніца Кейстута. Археолаг прыадкрывае сакрэты Крэўскага замка15

Як мінімум 68 мігрантаў загінулі ля берагоў Емена ў выніку крушэння лодкі, дзясяткі зніклі без вестак3

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка8

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?10

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону1

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць