Беларуская блаґасфера

Каралеўскі падарунак Лукашэнку ад «Руснефти»

Беларусь атрымала 25% ва ўстаноўчым капітале ААТ «Нефтяная компания «РуссНефть — Брянск» у памеры 23 500 000 рублёў.

В 2006 году в собственность Республики Беларусь будет безвозмездно принята доля в уставном капитале ООО «Нефтяная компания «РуссНефть — Брянск» (РФ) в размере 25% на общую сумму 23 500 000 российских рублей… Доходы, приходящиеся на принадлежащую Республике Беларусь долю в уставном капитале ООО «Нефтяная компания «Русснефть-Брянск», будут направляться в республиканский бюджет. [Інфармацыю зьмясьціў тут.бай са спасылкай на НЭГ]

«РуссНефть-Брянск» - гэта нафтаналіўны комплекс, які «Русснефть» пабудавала ў 2004-2005 гг за $90 млн. Найперш - чаму ў артыкуле узгадваецца на парадак меншая сума? 23 500 000 рублёў - гэта ўсяго $874 тысячы. Магчыма, у паведамленьні памылка, і гаворка пра 25% ад $90 млн - 22,5 млн даляраў? Каралеўскі падарунак зрабіў Лукашэнку стары саюзьнік па нафтавым фронце Міхаіл Гуцэрыеў! Гуцэрыеў - былы прэзыдэнт «Славнефти», дзе 10.84% устаўнога фонду належала ўраду Беларусі.

Так ці інакш, але бранскае прадпрыемства працуе найперш зь беларускімі нафтаперапрацоўшчыкамі, перапампоўваючы нафту з нафтаправода ў цыстэрны для транспарціроўкі на Мазырскі і Наваполацкі НПЗ (а таксама ў краіны Балтыі).

Магутнасьць тэрмінала - 5 млн тон нафты штогод, што складае трохі менш за чвэрць штогадовай здабычы ўсёй «Русснефти». Больш чым значная частка.

У Беларусі «Русснефть» мае дачэрнюю кампанію - «Славнефтехим», якая займаецца арганізацыяй перапрацоўкі нафты на беларускіх заводах. Такім чынам, «Русснефть» самым сур’ёзным чынам завязана на беларускіх транзітных і перапрацовачных магутнасьцях - фактычна, Бранскі тэрмінал ужо зараз працуе на «Славнефтехим». Больш таго, пляны для разьвіцьця расійскага ўдзелу ў беларускіх комплексах перапрацоўкі нафты былі самыя сур’ёзныя. Падчас сустрэчы з Гуцэрыевым ў лютым 2006 Лукашэнка запрашаў «Русснефть» інвеставаць у «Полімір» і будаваць новы нафтаналіўны комплекс у РБ. Да гэтага распрацоўваліся яшчэ больш грандыёзныя пляны, у тым ліку па сумеснай здабычы нафты на магутнасьцях «Русснефти» - але яны так і не матэрыялізаваліся.

«Падарунак» насамрэч дапаўняе вэртыкальную інтэграцыю «Русснефти», і, магчыма, узамен прынясе «Русснефти» новыя гарантыі бясьпекі бізнэса. А магчыма, і ня толькі гэта…

Каментары

Цяпер чытаюць

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы1

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта12

У Польшчы пачалі дэпартаваць затрыманых на канцэрце Макса Каржа11

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» праўладнага палітолага Маркава4

Затрымалі дзяўчыну, якая доўгі час сталкерыла Аляксандра Рыбака10

У Мінску за «здраду дзяржаве» на 9 гадоў асудзілі 60-гадовага праграміста5

Украіна нанесла ўдар па базе расійскіх дронаў у Крыме1

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор тыктокаў 6

Правялі ператрус у былога дарадцы Трампа па нацыянальнай бяспецы2

Беларускамоўныя песні Яраслава Еўдакімава, якому пры Лукашэнку забаранілі выступаць — падборка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы1

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць