Літаратура1212

Славамір Адамовіч: «Думаю, прыехаў назаўсёды»

Скандальны паэт у чарговы раз вярнуўся ў Беларусь.

Скандальны паэт у чарговы раз вярнуўся ў Беларусь.

«НН»: Чаму вырашылі зноў вярнуцца?

СА: «Трэба дома бываць часцей», як пісаў мой калега некалі. Многа спраў назбіралася дома, трэба іх вырашаць.

«НН»: Прыехалі, каб іх вырашыць, а пасля назад, у Нарвегію?

СА: Думаю, прыехаў назаўсёды. Але ніхто не ведае, куды заўтра прыйдзецца рвануць.

«НН»: А чаму ад’язджалі ў сакавіку?

СА: Абумоўлена банальнымі эканамічнымі прычынамі. Складана зарабіць на жыццё. Быў у замежжы, каб падтрымаць сябе фізічна.

«НН»: То бок зарабіць выязджалі?

СА: Трэба было дарабіць там некаторыя справы.

«НН»: Пішуць, што вярнуліся менавіта цяпер, каб прыняць удзел у з’ездзе БХД?

СА: Барані божа. Да БХД не маю дачынення.

«НН»: І чым будзе займацца ў Беларусі?

СА: Зараз бяруся аддаваць рукапісы кніжак у друк. Ёсць чалавек, літаратар, якому я давяраю. З ім паспрабуем выдаць мае кнігі. За свае грошы аўтар будзе выдаваць. На жаль. Фундатары наўрад ці з’явяцца.

***

Славамір Адамовіч у сярэдзіне 1990-х правёў восем месяцаў у следчым ізалятары беларускага КДБ за верш «Забі прэзідэнта». У 2002 выехаў у Нарвегію. Там атрымаў гуманітарны прытулак. Вярнуўся ў Беларусь летам 2009. Сёлета, у сакавіку, зноў з’ехаў у Нарвегію.

Каментары12

Цяпер чытаюць

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы1

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта12

У Польшчы пачалі дэпартаваць затрыманых на канцэрце Макса Каржа11

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» праўладнага палітолага Маркава4

Затрымалі дзяўчыну, якая доўгі час сталкерыла Аляксандра Рыбака10

У Мінску за «здраду дзяржаве» на 9 гадоў асудзілі 60-гадовага праграміста5

Украіна нанесла ўдар па базе расійскіх дронаў у Крыме1

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор тыктокаў 6

Правялі ператрус у былога дарадцы Трампа па нацыянальнай бяспецы2

Беларускамоўныя песні Яраслава Еўдакімава, якому пры Лукашэнку забаранілі выступаць — падборка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы1

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць