Грамадства

КДБ атрымаў паўнамоцтвы адсочваць фінансавыя аперацыі грамадзян

Камітэт дзяржбяспекі атрымаў больш шырокія паўнамоцтвы для кантролю над фінансавымі аперацыямі грамадзян.

Нагадаем, што ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых незаконным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці» Савет міністраў Беларусі яшчэ ў 2006 годзе надзяліў КДБ паўнамоцтвамі вызначаць пералік асобаў, што «здзяйсняюць фінансавыя аперацыі, у дачыненні да якіх ёсць звесткі пра іх удзел у тэрарыстычнай дзейнасці альбо знаходжанне пад кантролем асоб, якія займаюцца тэрарыстычнай дзейнасцю, і давядзення гэтага пераліку да ведама асоб, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі.

Складзены КДБ пералік даводзіўся Камітэтам дзяржаўнай бяспекі да дзяржаўных органаў, якія кантралявалі дзейнасць асоб, што ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі, і органа фінансавага маніторынгу ў мэтах інфармавання асоб, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі.

Кажучы простай мовай, КДБ фармаваў спіс асоб, у дачыненні якіх былі падазрэнні, што яны маюць дачыненне да тэрарыстычных арганізацыяў альбо знаходзяцца пад іх кантролем. Гэты пералік накіроўваўся ў дзяржаўныя органы, якія кантралявалі ўсе фінансавыя аперацыі, што выконваліся асобамі, уключанымі ў пералік. Але КДБ тут быў абмежаваны тым, што ў пералік маглі ўключацца толькі тыя асобы, якія ажыццяўлялі фінансавыя аперацыі. Цяпер сітуацыя крыху зменіцца.

Згодна з пастановай Саўміна № 1287, з гэтага часу

КДБ зможа ўключаць у пазначаны пералік не толькі асобаў, якія непасрэдна ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі, а ўсіх «удзельнікаў фінансавай аперацыі».
Пры гэтым у пастанове не вызначана, хто трапляе пад вызначэнне «ўдзельніка фінансавай аперацыі».

Улічваючы, што падставай для ўключэння ў пералік з’яўляюцца звесткі, атрыманыя ў выніку дзейнасці органаў дзяржаўнай бяспекі, а таксама «іншыя падставы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь», то цяпер

у пералік пад кантроль КДБ можа трапіць практычна кожны.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

У Падмаскоўі загінуў кіраўнік кампаніі-пастаўшчыка кампазітных матэрыялаў для МС-21 і паранены будаўнік касмічнага цэнтра, адкрытага Пуціным3

Кібератака паралізавала працу аэрапортаў па ўсёй Еўропе2

У Траецкім прадмесці Мінска прадаецца кватэра плошчай 118 квадратаў1

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні6

Саудаўская Аравія ў рамках абароннага саюза з Пакістанам можа атрымаць доступ да ядзернай зброі

Моніка Белучы і Цім Бёртан разарвалі адносіны1

Каскадзёры скакалі з самага высокага будынка Мінска2

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу10

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць