Меркаванні8484

Зміцер Дашкевіч: Не бойцеся рускіх!

Ніхто мне не дакажа, што паэт ці санітарка будуць жахлівейшымі за Лукашэнку.

Старшыня Маладога Фронту — аб прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі.

Яшчэ некалькі месяцаў таму ўсе аналітыкі схіляліся да думкі, што перадвыбарчая сытуацыя ў Беларусі стабільная і для дэмакратаў беспрасьветная. Аднак плаўнае перацяканьне эканамічнае вайны «Расея-Беларусь» у вайну «Расея-Лукашэнка» унесла якасна новыя карэктывы ў перадвыбарчую сытуацыю ў блакітнавокай. Расейская карта — нумар адзін амаль ва ўсіх выступах палітыкаў ды палітолягаў. Адныя з гонарам заяўляюць сваю прарасейскасьць ці імкнуцца дабраславеньне Крамля атрымаць, другія з прарасейскай апазыцыяй ваююць, трэція ціха робяць сваю справу і толькі пасьпяваць ад гэтай самай прарасейскасьці апраўдвацца. Колькі паламана дзідаў у гэтых дыскусіях не падлічыць. І чым далей, тым больш баталіі гэтыя бесталковыя пачынаюць падзакалёбаваць.

Баяцца прарасейскага кандыдата, тое ж самое, што баяцца ваўкоў ды не хадзіць у лес.
Таму ў дадзенай сытуацыі лепш і на выбары не хадзіць, ды і палітыкай увогуле не займацца. Страшна ж: прыйдзе расейскі мядзьведзь і ўсіх задзярэць.

Дэмакратам трэба зразумець тое, што зразумела любому здароваму чалавеку ў нашай краіне: расейскі ўплыў яшчэ гадоў 50 (і добра калі толькі 50) будзе адным з вырашальных у грамадзка-палітычным жыцьці Беларусі.

Адразу пасьля краху рэжыму Лукашэнкі сюды прыйдзе Расея. Прыйдзе, каб рэалізоўваць свае нацыянальныя інтарэсы — каб скупіць ня скупленыя пры Лукашэнку «прадпрыемствы-монстры» і «ўбудаваць іх у расейскія карпаратыўныя ланцужкі» (паводле праграмы У.Някляева), каб далей забясьпечыць дзяржаўнасьць расейскай мове, каб мець буфэрную зону перад НАТО і г.д., і г.д. Рабіцца ж ўсё гэта будзе праз нармальныя дэмакратычныя мэханізмы і інстытуты.

Для пасьлялукашэнкаўскіх палітычных раскладаў няма ніякае розьніцы, чые грошы паўплываюць на вяртаньне Беларусі да канстытуцыйнасьці: ці вяртаньне гэтае будзе ажыцьцяўляць паэт за расейскія грошы, ці галоўны ўзаконьвальнік прастытуцыі — за брусэльскія, ці нават санітарка — за свае.

Калі нехта мае ілюзіі, што гэта ня так, давайце глянем на краіны Прыбалтыкі. Тлумачыць розьніцу самасьвядомасьці паміж намі і прыбалтыйскімі народамі не выпадае, але нават там прарасейскія палітычныя сілы дамагаюцца вельмі значных перамогаў.

Так прарасейская «Цэнтрыцская партыя Эстоніі» кіруе Талінам і на парлямэнцкіх выбарах мае другое месца ў парлямэнце.

Прарасейская «Партыя працы» перамагла на парлямэнцкіх выбарах у Літве ў 2004 годзе і хаця разбіта эміграцыяй у Расею ды перасьледам свайго лідэра Ўспанскіх, нішто не перашкаджае аднаўленьню прарасейскіх сілаў пад новаю «шапкаю» і іх перамозе на парлямэнцкіх выбарах 2012 годзе.

Прарасейскае аб’яднаньне палітычных партыяў Латвіі «Цэнтар згоды» перамагло на апошніх мясцовых выбарах у Рызе і кіруе сталіцаю, а супольна яшчэ з адной партыяй — «За правы чалавека ў адзінай Латвіі», прарасейскія сілы стабільна маюць 20% падтрымкі на парлямэнцкіх выбарах, а на выбарах у Эўрапарлямэнт разам узялі ўсе 30%. І гэта нават пры 15% латвійскіх «неграмадзянаў».

Наўрад ці многія з тых палітыкаў і палітолягаў, якія так упарта гарланяць аб «прарасейскім кандыдаце» і колеры ягоных грошаў, могуць ня ведаць паліткухні суседніх краінаў. Ня думаю таксама, што нехта зь іх адмовіўся б узяць пару мільёнчыкаў на зьвяржэньне Гаранта стабільнасьці, калі б ім тое прапанавалі эўрапейскай капустай, якая расьце не ў Брусэлі, а ў Маскве. І хутчэй за ўсё найбольш зацята галосіць аб жахлівых расейскіх грошах як раз той, хто сам вельмі ласы на іх быў бы, ды ці сілёнак малавата іх здабыць, ці мазгоў.

Даходзіць да такога маразму, што некаторыя прапануюць падтрымаць у гэтай калатнечы кіраўніка трох антыканстытуцыйных пераваротаў.
Маўляў толькі ён абароніць нашыя інтарэсы. Калі ж ён сапраўды такі абаронца, дык дзе ён быў гэтыя 16 гадоў? Ці ня ён нішчыў і працягвае нішчыць усё сьвятое для беларускага народу — сьцяг, мову, храмы? Ці ня ён зьдзяйсьняў 16 год натуральны генацыд беларускага народу, калі мы дажылі да таго, што на кожны абласны горад па адным беларускамоўным школьніку?!

Усё брахня — Лукашэнка ніколі ня быў патрыётам Беларусі і ніколі ім ня будзе. Гэта — манкурт, у якога няма нічога сьвятога, апроч сваёй улады.

Так, тэарэтычна можа зьявіцца і горшы за Лукашэнку палітык. Але ніхто мне не дакажа, што ў дадзенай сытуацыі паэт ці санітарка будуць жахлівейшымі за яго.

Расейскі выклік, як і многія іншыя выклікі, паўстануць перад намі ў любым выпадку. І тады, у адпаведнасьці з часам і неабходнасьцю, мы будзем на іх рэагаваць. Для гэтага нехта і прыдумаў дэмакратычныя працэдуры. І калі мы ня здолеем абараніць і адстаяць нацыянальныя інтарэсы Беларусі дэмакратычнымі мэханізмамі — нуль нам усім кошт. Трэба скручваць шарманкі пад назваю «партыі» і «грамадзкія рухі» ды свальваць, саступіўшы дарогу тым, хто можа і мае жаданьне.

Калі ж у Беларусі ёсьць, апроч аднаго, палітыкі здольныя прымаць выклікі і на іх адказваць, давайце кінем вешаць адзін на аднаго ярлыкі.

Давайце кожны зоймецца сваёю тактыкаю і стратэгіяй, а сустрэнемся ўсе на «Плошчы». А пасьля разьбяромся і з расейскімі вэктарамі, і з заходнімі.
Ня ведаю як хто, а я перакананы, што на свабодным рынку ідэяў мы здолеем ня толькі адстаяць, але і адрадзіць справу Беларушчыны. Таму, таварышы-дэмакраты, ня бойцеся рускіх. Нікуды яны ад нас не зьбягуць.

Каментары84

Цяпер чытаюць

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы10

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Сібіга: Кіеў гатовы да сустрэч у любых фарматах і геаграфічных рэгіёнах1

Трамп заявіў, што абмяркоўваў з Пуціным ядзернае раззбраенне

У Германіі настаўніца 16 гадоў знаходзілася на бальнічным і атрымлівала поўны заробак3

Мерц: Дзяржава ўсеагульнага дабрабыту фінансава нежыццяздольная12

Антаніна Канавалава расказала, як яе прымушалі падпісаць прашэнне пра памілаванне2

У Расіі просіцца на вайну асуджаны на пажыццёвае зняволенне кіраўнік групоўкі кілераў1

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце42

«Хапай яе за азадак, зацягні ў туалет». У Варшаве заявілі ў пракуратуру на пікап-трэнера з Беларусі Алекса Леслі7

У Беларусі пачалі прадаваць вінаград «са смакам цукровай ваты». Што за ён?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы10

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць