Улада22

Лукашэнка паабяцаў Грыбаўскайце, што выбары пройдуць не горш, чым папярэднія

«Беларусь імкнецца да таго, каб пасля выбараў ніхто пальцам на нас не паказваў. Дзейнаму прэзідэнту гэта зусім не трэба», — заявіў Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі па выніках перамоў з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайце 20 кастрычніка.

Беларусі, падкрэсліў Лукашэнка, неабходна, каб «гэтыя выбары прайшлі не горш чым папярэднія». «Хаця не ведаю, якія прэтэнзіі могуць быць да тых», — дадаў ён. «Наша прамая зацікаўленасць у тым, каб зарэгістравалі ўсіх кандыдатаў», — заявіў прэзідэнт.

Як паведаміла Даля Грыбаўскайце, у ходзе перамоў Аляксандр Лукашэнка паабяцаў ёй, што будуць зарэгістраваныя ўсе кандыдаты, і што на выбарах будуць прысутнічаць назіральнікі.

«Пасля выбараў мы спадзяемся, што Беларусь стане больш адкрытай і будзе абараняць правы чалавека. Літва, як і Еўрасаюз, з надзеяй глядзіць на Беларусь і новыя выбары. Еўропа гатова прызнаць адкрытасць выбараў, калі вы зможаце гэта прадэманстраваць», — сказала прэзідэнт Літвы.

«На працягу 10 гадоў, — адзначыла Грыбаўскайце, — Еўропа нібыта пабудавала кітайскую сцяну паміж сабой і Беларуссю, а яе не павінна быць. Толькі супрацоўніцтва прынясе карысць як Еўропе, так і Беларусі».

Паводле слоў літоўскага прэзідэнта, яе сённяшні візіт сведчыць аб тым, што Літва пачала і ўмацоўвае дыялог з Беларуссю». «Мы не можам штосьці насільна прапаноўваць Беларусі, але мы адкрытыя да дыялогу», — сказала Грыбаўскайце.

У адказ на гэта Лукашэнка адзначыў: «Мы любую дапамогу гатовы прыняць ад літоўскай дзяржавы і прэзідэнта, натуральна, з улікам нашых інтарэсаў».

Беларускі кіраўнік выказаў упэўненасць у тым, што пасля прэзідэнцкіх выбараў інтэнсіфікуюцца адносіны Беларусі як з Літвой, так і з ЕС.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС53

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі беларускамоўнага дыджэя з Амсціслава — падобна, за Гаюн5

«Крамбамбуля» анансавала вялікі канцэрт на 25 Сакавіка ў Варшаве1

Сяброўка пра забітую ў М'янме беларуску: Яна была вельмі наіўная і шчыра верыла ў людзей16

Трамп пра «Тамагаўкі»: У нас іх шмат, але яны патрэбныя нам9

Смяротнасць сярод моладзі Усходняй Еўропы расце насуперак сусветным тэндэнцыям1

У Мёрскім раёне лекцыі пра сямейныя каштоўнасці мясцовыя начальнікі чыталі пенсіянерам ФОТЫ5

У Крамлі расказалі, пра што Трамп гаварыў з Пуціным2

«Адменім роўмінг, казалі яны. У выніку адмянілі інтэрнэт». Беларусы расказалі, што ў Расіі не працуе роўмінг ні А1, ні МТС8

У Запарожскай вобласці загінуў ваенкар «РИА-Новости» Іван Зуеў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС53

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць