Здарэнні11

Раскрытае забойства ў Мінску выкладчыка магілёўскай гімназіі

Сталічнымі праваахоўнікамі затрыманы грамадзянін, які мае дачыненне да смерці выкладчыка магілёўскай гімназіі

Пра гэта паведамляе афіцыйны інтэрнэт-сайт галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама.

Нагадаем,

труп 41-гадовага выкладчыка адной з гімназій Магілёва быў знойдзены 15 кастрычніка на агульным балконе 11-га паверху дома № 16 па вуліцы Магілёўскай у Мінску.

Па заключэнні судова-медыцынскай экспертызы, смерць наступіла ў выніку чэрапна-мазгавой траўмы цяжкай ступені, пераломаў купала і асновы чэрапа. 16 кастрычніка следчым аддзелам Кастрычніцкага РУУС сталіцы па гэтым факце распачата крымінальная справа.

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што злачынства ўчыніў 22-гадовы жыхар вёскі Станькава Дзяржынскага раёна,

які нідзе не працуе і раней быў судзімы за выкраданне аўтамабіля.
3 лістапада ён быў затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама.

Падазроны 14 кастрычніка, толькі за суткі да ўчынення новага злачынства, быў вызвалены з месцаў пазбаўлення волі. Паколькі папраўчая ўстанова знаходзілася на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, дадому ён дабіраўся чыгуначным транспартам. Недалёка ад Мінска ў электрацягніку пазнаёміўся з будучай ахвярай.

Як паведамляе прэс-служба ГУУС, падчас сумеснага распівання спіртнога паміж новымі знаёмымі раптоўна ўспыхнула сварка. Раней судзімы жыхар Мінскай вобласці нанёс ахвяры серыю ўдараў у галаву. Пакінуўшы мужчыну без прытомнасці, абвінавачваны накіраваўся да месца пражывання, у вёску Станькава, дзе і знаходзіўся аж да затрымання.

У ГУУС зазначаюць, што злачынства было раскрыта дзякуючы якаснаму агляду месца здарэння як самімі аператыўнікамі, так і экспертамі. Спачатку затрыманы малады чалавек спрабаваў утаіць сваю датычнасць да злачынства, распрацаваўшы вельмі пераканаўчае алібі.

Тым не менш аператыўнікі прад’явілі яму шэраг неаспрэчных доказаў, і малады чалавек поўнасцю прызнаўся ў зробленым, і расказаў, як усё адбылося.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер Літвы: Мы павінны быць гатовыя да новых пагроз з Беларусі2

Зяленскі паказаў запуск ракет «Доўгі «Нептун» па тэрыторыі Расіі3

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі55

Заўтра чакаюцца моцныя дажджы, мокры снег, пахаладае да мінус 8°С

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту31

Назвалі папярэднюю прычыну смерці 14‑гадовага Максіма Зяньковіча, якога шукалі некалькі дзён5

Чатыром былым журналістам баранавіцкага «Інтэкс-Прэса» далі хатнюю хімію1

«Мы ўбачым літаральна ўсё»: Мэт Дэйман — пра «Адысею» Крыстафера Нолана5

Беларускія ўдзельнікі Форуму Астрожскіх у Кіеве правялі ноч у бамбасховішчах з-за масіраванага абстрэлу14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць