«Няўдзелам у рэгістрацыі Лукашэнка паказаў, што ён не акцёр на выбарах, а рэжысёр»
Рэгістрацыя ўсіх прэтэндэнтаў кандыдатамі ў прэзідэнты не з'яўляецца сведчаннем дэмакратызацыі, мяркуе палітолаг Юры Чавусаў.
Рэгістрацыя ўсіх прэтэндэнтаў кандыдатамі ў прэзідэнты сведчыць пра тое, што ў Беларусі праходзіць лібералізацыя, але не дэмакратызацыя. Пра гэта ў інтэрв’ю БелаПАН заявіў палітолаг Юрый Чавусаў.
Ён лічыць такі вынік чаканым.
«Гэта такая «шапка» працэсу лібералізацыі. Адносна свабоды прайшоў збор подпісаў, нечакана шмат ва ўчастковых камісіях прадстаўнікоў апазіцыі — цэлых 0,25% ад агульнай колькасці членаў, хаця на мінулых выбарах быў толькі адзін. Усіх зарэгістравалі.
Улада абяцала паказаць народу лібералізацыю — яна яе паказала», — сказаў Чавусаў.
Аднак, на яго думку, лібералізацыя не з’яўляецца дэмакратызацыяй. «Улада дзейнічае па сцэнары парламенцкіх выбараў 2008 года.
Тады таксама была адносная свабода і рэгістрацыі, і агітацыі,
аднак у выніку мы атрымалі зусім стэрыльны парламент»,
— зазначыў Чавусаў.
Апазіцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты, на думку Чавусава, «чаго хацелі, тое і атрымалі».
«Усе казалі, што яны збіраюцца данесці да народа сваю пазіцыю. У першую чаргу гэта тычыцца партыйных кандыдатаў — Яраслава Раманчука з Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Рыгора Кастусёва з Партыі БНФ, Віталя Рымашэўскага з аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», у нейкай меры — Мікалая Статкевіча, лідара аргкамітэта па стварэнні
Тым часам, на думку палітолага,
улада мае магчымасць зрабіць выбары максімальна падобнымі на выбары ў іншых краінах.«У іншых краінах 10 кандыдатаў — гэта няшмат.
Адзінага кандыдата апазіцыя выбірае толькі пры жорсткай дыктатуры. Прэтэндэнтам даюцца пэўныя магчымасці — чым не лібералізацыя?» — зазначыў Чавусаў.
Аднак, на яго думку, вынікі выбараў прадказальныя. «Нездарма Лукашэнка не прысутнічаў на ўручэнні кандыдацкіх мандатаў.
Ён прадэманстраваў, што ён не акцёр на выбарах, а рэжысёр», — заключыў Чавусаў.
Каментары