Улада2222

Алег Корбан: Лісты Лукашэнку не пісаў, інтэрв’ю БТ не даваў

7 студзеня з «амерыканкі» выйшлі кіраўнікі мінскай суполкі АГП Алег Корбан і Анатоль Паўлаў.

7 студзеня з «амерыканкі» выйшлі кіраўнікі мінскай суполкі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Алег Корбан і Анатоль Паўлаў. Корбан узначальваў штаб Яраслава Раманчука па Мінску.

«Наша Ніва»: Алег, на падставе чаго Вас вызвалілі?

Алег Корбан: Выпусцілі на ўмовах падпіскі аб нявыездзе і неразгалошвання таямніцы следства. Я зразумеў, што на такіх самых умовах, як Рымашэўскага і Дзмітрыева. Забаранілі нават каментаваць умовы ўтрымання, якія цяжка назваць здавальняючымі. Днём выклікалі, сказалі, каб збіраўся. Чаму вызваляюць, не паведамілі.

«НН»: Можа таксама пісалі ліст на імя Лукашэнкі?

АК: Не, не пісаў. І нават ніхто не праапаноўваў. На БТ таксама інтэрв’ю не даваў. Я ўдзельнічаў у дачы паказанняў некалькі разоў. На пытанні, што тычыцца мяне адмаўляўся адказваць. Праходзіў допыт на паліграфе, што ніякага дачынення да біцця вокнаў я не маю. Следчы паводзіў сябе больш-менш спакойна, ніякіх наездаў на мяне не было.

«НН»: А як Вас затрымалі?

АК: Пасля сканчэння Плошчы. У раёне Нямігі. Мы ўжо спускаліся ў метро, калі на нас ззаду накінуліся людзі ў форме. Спачатку даставілі ў пастарунак, а ўжо потым — у «амерыканку».

«НН»: Можа бачылі ў турме яшчэ каго з арыштаваных?

АК: Не. Там такая сістэма, што ты нікога не бачыш. Нават калі вядуць на допыт, то згінаюць уніз. Бачыш толькі вартаўнікоў і людзей, што праводзяць допыт.

«НН»: Лісты даходзілі?

АК: Не. Дарэчы, і тыя, што дасылаў я, таксама не дайшлі да адрасатаў. Тэлевізар быў у камеры, але працаваў толькі 20 снежня. На наступны дзень ужо не.

«НН»: Бачылі заяву Яраслава Раманчука?

АК: Так. Лічу, гэта ягонай асабістай справай. Можа і ў нас у партыі нехта яе падзяляе. Але я на баку Анатоля Лябедзькі, пазіцыя якога больш жорсткая. Лічу, што заяву рабіць не варта было.

«НН»: А пра Лябедзьку што-небудзь ведаеце?

АК: У турме ходзяць чуткі, што ён і Статкевіч па-ранейшаму працягваюць галадоўку.

«НН»: У якім Вы зараз статусе знаходзіцеся?

АК: Абвінавачанага.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне11

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Куніца, якая гойсала па Мінску, загінула1

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі31

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы8

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне11

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць