Грамадства3737

У БНФ забіраюць сядзібу. Янукевіч: Трэба, каб людзі пісалі Ладуцьку

Падчас навагодніх святаў на Управу Партыі БНФ дастаўлены ліст са ЖРЭА Савецкага р-на Мінска.

9 студзеня на Управу Партыі БНФ быў дастаўлены ліст са ЖРЭА Савецкага раёна Мінска. У ім паведамляецца, што Партыя БНФ і ГА «БНФ Адраджэнне» павінны вызваліць памяшканне па заканчэнні тэрміну арэнды.
Новыя дамовы арэнды ЖРЭА Савецкага раёна сталіцы заключаць з БНФ не збіраецца. У якасці прычын высялення фігуруюць запазычанасці па аплаце.

У БНФ існаванне запазычанасцяў абвяргаюць і гавораць, што максімальная пратэрміноўка з аплатай складала толькі тры дні.

Сітуацыю з высяленнем офіса БНФ для «Нашай Нівы» пракаментаваў лідар партыі Аляксей Янукевіч: «Насамрэч гэта гісторыя з высяленнем ужо не першая.

Раней удавалася захаваць сядзібу партыі дзякуючы розгаласу ў СМІ і падтрымцы простых грамадзян. Мы спадзяемся, што калі будзе рэзананс, то і сёлета нам атрымаецца захаваць свой адрас на Машэрава 8».

Спадар Янукевіч лічыць, што незадаволенасць ЖРЭА тэрмінамі ўнясення аплаты выкліканая палітычнай актыўнасцю БНФ і агульнай напружанасцю ў краіне. «Думаю, што рашэнне нас высяліць — палітычна матываванае.

Гэта можна разглядаць і як праяву татальнай зачысткі незалежнага грамадства, і як жаданне націснуць менавіта на нас у сувязі з актыўнай кампаніяй салідарнасці з арыштаванымі 19 снежня.

ЖРЭА Савецкага раёна Мінска не першы раз спрабуе пазбавіць БНФ офіса ў цэнтры сталіцы. Апошняя такая спроба была у 2005 годзе, аднак тады рашэннем Мінгарвыканкама дамова аб арэндзе памяшкання па адрасе Машэрава, 8 была працягнутая. Атрымаць каментар наконт адмовы працягваць арэнду памяшкання з Партыяй БНФ у самім ЖРЭА Савецкага раёна сталіцы не ўдалося. Начальніка установы звыкла «не аказалася на месцы».

У маі 2005 года ў аналагічнай сітуацыі Мінгарвыканкам адмяніў рашэнне ЖРЭА.

Партыя БНФ таксама заклікае ўсіх беларусаў накіроўваць лісты кіраўніку Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Мікалаю Ладуцьку з просьбай разабрацца ў гэтай сітуацыі.

Каментары37

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню29

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому23

Данія знішчыла Беларусь з лікам 6:011

Новыя куміры мінскай моладзі — гурт «Барысаўскі тракт»25

Ціханоўская: Наўрад ці атрымаецца аднавіць той аб'ём падтрымкі, які беларусы страцілі ў сувязі з новай амерыканскай палітыкай20

Трамп анансаваў вызваленне закладнікаў у Газе ў пачатку наступнага тыдня4

У мінскім парку з'явіліся незвычайныя скульптуры з дрэва і металу ФОТЫ3

82‑гадовая кітаянка лячылася жывымі жабамі. Гэта ледзь не вылезла ёй бокам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін27

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць