Улада88

ЗША паставілі ўльтыматум: санкцыі — пытанне бліжэйшых дзён

Пра гэта заявіў прадстаўнік Дзярждэпа ЗША Томас Меліа на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Пытанне аб санкцыях у дачыненні да Беларусі вырашыцца найбліжэйшымі днямі, паведаміў 24 студзеня намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Томас Меліа на сустрэчы з журналістамі ў Мінску.

Ён не стаў адказваць на пытанне, пра якія менавіта санкцыі ідзе гаворка. Зараз гэта пытанне Злучаныя Штаты абмяркоўваюць са сваімі еўрапейскімі саюзнікамі. «Гэтыя найбліжэйшыя дні — час для Лукашэнкі перагледзець шлях, якім ідзе яго краіна», — сказаў прадстаўнік Дзярждэпартамента.

Пры гэтым Меліа падкрэсліў: санкцыі будуць кропкавымі, скіраванымі на «адказных за палітычныя рэпрэсіі і задушэнне свабоды» ў Беларусі.

Прадстаўнік Дзярждэпартамента заявіў, што ЗША жадаюць палепшыць адносіны з Беларуссю. Да прэзідэнцкіх выбараў ЗША «працягвалі руку дружбы і прапаноўвалі пашырэнне двухбаковага супрацоўніцтва», адзначыў ён.

Томас Меліа нагадаў, што міністры замежных спраў Польшчы і Германіі, якія наведалі Мінск у пачатку снежня, падкрэслівалі: паляпшэнне адносін Беларусі з Захадам залежыць ад таго, як пройдуць прэзідэнцкія выбары. Тое, што адбылося пасля выбараў, прадстаўнік Дзярждэпа назваў «зусім непрымальным і абсалютна не адпаведным беларускім абавязацельствам».

Паводле яго слоў, адзіны спосаб пазбегнуць кропкавых санкцый у дачыненні да афіцыйнага Мінска — гэта змена палітычнага курсу беларускага кіраўніцтва.

Меліа паведаміў, што ў межах цяперашняга візіту ён 22 студзеня сустрэўся з супрацоўнікамі ўпраўлення Амерыкі і ўпраўлення гуманітарнага супрацоўніцтва МЗС Беларусі. Міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў і яго намеснік на сустрэчы не прысутнічалі. Аднак, паводле слоў прадстаўніка Дзярждэпартамента, падчас перамоў ён перадаў кіраўніцтву МЗС, што паляпшэнне адносін ЗША з афіцыйным Мінскам залежыць ад вызвалення палітзняволеных і зняцця з іх і шэрагу іншых беларускіх грамадзян палітычна матываваных абвінавачанняў.

У Мінску Томас Меліа таксама сустрэўся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, праваабаронцамі, сем’ямі палітзняволеных.

Намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША знаходзіцца з візітам у Мінску з 22 па 25 студзеня. Як паведамілі ў пасольстве ЗША, мэта візіту — атрымаць інфармацыю з першых рук «аб сітуацыі ў Беларусі пасля сілавых дзеянняў услед за падзеямі 19 снежня».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа7

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі восем немаўлят да года наведваюць дзіцячы сад1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем12

Мінчанка расказала, дзе пазнаёміцца з перспектыўнымі хлопцамі ў сталіцы14

Ціханоўскі насмажыў катлет на фестывалі «Тутака»44

Наколькі дакладна можна прадказаць надвор'е на месяц? І чаму дагэтуль не папярэджваюць пра тарнада за дзень?5

З'явіцца новая дзяржава — Новая Каледонія3

Заробак 73 рублі? На заводзе патлумачылі, адкуль у іх такія вакансіі

Француз пераехаў з Ніцы ў Мінск і адкрыў пякарню12

У Мінску купілі дом за 3 мільёны даляраў. Ён у тым раёне, дзе жыве Эйсмант1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа7

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць