Грамадства11

Надзею Крапівіну заадно і дапыталі

Надзею Крапівіну, маладую жонку Алеся Кіркевіча, які 28 студзеня быў затрыманы ў якасьці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, 9 лютага дапыталі ў КДБ. Прычым допыт праводзіў следчы Бычак, які вядзе справу Алеся.

Пад час затрыманьня ў гарадзенца Алеся Кіркевіча знаходзіліся паперы Надзеі (квіткі аб выплаце сутак, пастанова суду), якія Надзея хацела пакінуць у сябе. З гэтай мэтай яна патэлефанавала ў Менск следчаму Бычаку, які вядзе справу мужа. Ён прызначыў дзень, калі Надзя мелася прыйсьці ў КДБ на Камсамольскую і напісаць заяву аб вяртаньні асабістых рэчаў.

9 лютага Надзея Крапівіна атрымала свае паперы, але нечакана яе апыталі ў якасьці сьведкі аб падзеях 19 сьнежня. Пасьля допыту Крапівіна падпісала паперу аб наразгалошваньні таямніцы следства.

Нагадаем, Надзея Крапівіна за ўдзел у акцыі салідарнасці 19 сьнежня атрымала 12 сутак. Выйшла на волю 31 снежня Алеся Кіркевіча затрымалі за ўдзел у акцыі салідарнасці пад сьценамі Акрэсціна і пакаралі арыштам на 10 сутак. На волю выйшаў толькі 3 студзеня.

Распісаліся яны 22 студзеня.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?5

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Усе навіны →
Усе навіны

Сучаснае беларускае фэнтэзі прызналі «экстрэмісцкім»3

Еўрапейскія дыпламаты кансультаваліся з Ціханоўскай з нагоды прапановы беларускіх уладаў аб сустрэчах11

Лукашэнку расказалі, што пасля ягонага візіту ў Лошыцу мікрараён ахапіў вясельны бум10

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС64

Палітзняволенаму анархісту Аляксандру Казлянку дадалі новы тэрмін

Лідар АГП Мікалай Казлоў выехаў з Беларусі5

Спецпасланнік Пуціна прапанаваў злучыць Расію і ЗША «тунэлем Пуціна — Трампа»7

Бурая гіена, альпійскі казярог, эмбрыён насарога. У Вялікабрытаніі падвялі вынікі конкурсу на найлепшыя фоты дзікай прыроды4

Дзяржава запусціла сэрвіс, які вызначае рынкавы кошт кватэр у Мінску. Праверце сваю7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?5

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць