З Масквы. Блог Алеся Чайчыца5656

Рада БНР гатовая прадставіць сваю эгіду першым дэмакратычным выбарам у Беларусі

«Мы мяркуем, што выбары ў Беларусі павінны прайсьці, магчыма, з апорай на спэцыялістаў зь міжнародных структур, але палітычная эгіда павінна быць беларуская» — Сакратар інфармацыі Рады БНР

Рада Беларускай народнай рэспублікі на выгнаньні гатовая прадставіць сваю эгіду першым дэмакратычным выбарам у Беларусі, якія адбудуцца пасьля падзеньня рэжыма Лукашэнкі. Пра гэта ў інтэрвію заявіў Мікалай Пачкаеў, Сакратар інфармацыі Рады:

«Пазыцыя Рады БНР, як і дэмакратычных сіл Беларусі, заключаецца ў неабходнасьці правядзеньня ў Беларусі новых прэзыдэнцкіх выбараў без Лукашэнкі, які канстытуцыйна страціў права балятавацца. Таксама пытаньне заключаецца ў тым, наколькі каляпс рэжыма Лукашэнкі пакіне магчымасьць правядзеньня выбараў у нейкую канстытуцыйнцую асамблею, якая правядзе пераінсталяцыю дзяржаўнасьці ў Беларусі на дэмакратычных прынцыпах па аналёгіі з, напрыклад, усталяваньнем Пятай рэспублікі ў Францыі.

Рада БНР гатова прадставіць сваю эгіду для правядзеньня ў Беларусі новых свабодных выбараў. Палітычныя сілы ў Беларусі ўсьведамляюць, што правядзеньне такіх выбараў будзе зьвязана з складанасьцямі, і мы чуем пра тое, што новыя выбары павінны быць праведзеныя пад эгідаю Арганізацыі аб’яднаных нацый, АБСЭ ці каго яшчэ.

Мы мяркуем, што выбары ў Беларусі павінны прайсьці, магчыма, з апорай на спэцыялістаў зь міжнародных структур, але палітычная эгіда павінна быць беларуская. Рада БНР гатовая прадставіць такую эгіду
і мяркуе, што правядзеньне новых выбараў у Беларусі павінна стаца пунктам кансэнсуса паміж сіламі, якія выступаюць за аднаўленьне дэмакратыі ў Беларусі.»

Цалкам інтэрвію чытайце ў гэтым блогу: Частка І, Частка ІІ

Каментары56

Цяпер чытаюць

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя5

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць Расіі і чакаюць актыўнасці ад Еўропы8

Як выехаць з Беларусі ў Еўропу і вярнуцца назад, калі мяжа з Літвой закрытая? Спойлер: варыянтаў не шмат19

У самым цэнтры Мінска прапанавалі кватэры ў гатовай новабудоўлі сярод старой забудовы. А што з цэнамі?1

УСУ паведамілі пра выключна цяжкую сітуацыю ў Пакроўску3

Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з кардыналам Гуджэроці, абмяркоўваць маглі ізаляцыю Беларусі і палітвязняў1

У новым падручніку па гісторыі для 11 класа замоўчваюць сталінскія рэпрэсіі і ўхваляюць вайну супраць Украіны14

Бабінага лета не было, бабінай восені таксама не будзе4

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады19

У Санкт-Пецярбургу спрабавалі выкрасці футбаліста «Зеніта»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя5

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць