Грамадства11

У бальніцах застаюцца 155 чалавек

Вечарам 12 красавіка з мінскіх бальніц выпісана дзевяць пацярпелых ад выбуху ў сталічным метро, у тым ліку дзіця 2009 года нараджэння.

Як паведамляе сайт Міністэрства аховы здароўя, па стане на 19.00 12 красавіка па медыцынскую дапамогу звярнулася 193 чалавекі, з іх шпіталявана — 165. На працягу ўчарашняга дня ў стацыянары паступіла яшчэ сем чалавек.

Цяпер у лячэбных установах знаходзяцца 155 чалавек. З іх у цяжкім стане — 32, у стане сярэдняй ступені цяжкасці — 83, лёгкім — 40. Усе пацыенты атрымліваюць неабходную медыцынскую дапамогу ў поўным аб'ёме. У начны час у бальніцах узмоцнены брыгады дзяжурных урачоў.

Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што ва ўсіх лячэбных установах ёсць дастатковы запас перавязачнага матэрыялу і медыкаментаў. Акрамя гэтага, арганізавана кругласутачнае дзяжурства персаналу на аптэчных складах для аператыўнага папаўнення бальніц неабходнымі лекавымі сродкамі. Забяспечваецца псіхалагічная падтрымка пацярпелых і іх блізкіх.

Для атрымання інфармацыі пра стан пацярпелых працягваюць працу тэлефоны гарачай лініі: (017) 233-92-69; (017) 294-23-71; 103.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам39

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

Палітзняволеная мадэль Вераніка Жалубоўская выйшла на свабоду

Паспяховая топ-мадэль жыве ў беларускай вёсцы — з ганарараў ад Dior і Versace купіла бацькам карову7

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек24

У Мінску на школьным стадыёне сеў верталёт1

Сяргей Лаўроў прыбыў на Аляску на перамовы Трампа і Пуціна ў кофце з надпісам СССР8

У лесе пад Дзяржынскам у грыбах згубілася маці і чацвёра дзяцей1

Як прэзідэнт Фінляндыі з дапамогай гульні ў гольф прымусіў Трампа выслухаць яго наконт Расіі4

Загінуў 20-гадовы лунінецкі міліцыянер5

Маладога айцішніка з Магілёва асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам39

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць