Здароўе11

Як высокія тэхналогіі ў медыцыне ўплываюць на зніжэнне смяротнасці беларусаў

Яшчэ нядаўна аперацыі на адкрытым сэрцы ўспрымаліся ў Беларусі як прарыў у медыцыне, а людзі, якія маюць патрэбу ў перасадцы печані, лічылі сябе асуджанымі. Сучасныя тэхналогіі падаравалі шанец на жыццё сотням безнадзейна хворых.
Ці стала высокатэхналагічная медыцынская дапамога агульнадаступнай для беларусаў, высвятляе «Заўтра тваёй краіны».

Ад пратэзавання да перасадкі

— У апошнія гады адным з прыярытэтаў у ахове здароўя было ўкараненне высокіх тэхналогій у медыцыну, — кажа начальнік упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Таццяна Мігаль. — Нашыя дактары не толькі паспяхова асвоілі, але і ўкаранілі ў практыку найноўшыя высокатэхналагічныя метады дыягностыкі і лячэння хваробаў. І сёння размова ўжо ідзе пра тое, як укараняць высокія тэхналогіі ў рэгіёнах.

Няма, мабыць, ужо ніводнай вобласці медыцыны, дзе б за апошнія некалькі гадоў у Беларусі не пачалі выконвацца новыя віды аперацый, выкарыстоўвацца тэхналогіі, не горшыя, чым за мяжой.

Асаблівы гонар чыноўнікаў — транспланталогія. Яна — паказчык таго, наколькі развітая сістэма аховы здароўя краіны ў цэлым.

У 2007 годзе ў Беларусі было выканана ўсяго 18 перасадак ныркі. Пра трансплантацыю сэрца толькі казалі, некалькі разоў адкладаючы правядзенне першай такой аперацыі. Сёння беларускія дактары паспяхова перасаджваюць ныркі (прычым нават дзецям), сэрца, печань. У краіне функцыянуе Рэспубліканскі цэнтр трансплантацыі органаў і тканак. Толькі ў мінулым годзе было выканана 115 трансплантацый ныркі, 31 — печані, 22 — сэрца. Да трансплантолагаў шыхтуецца чарга з замежных пацыентаў.

Асобнае і вельмі балючае для медыкаў пытанне — кардыялогія. Хваробы сэрца і сасудаў з’яўляюцца галоўнай прычынай смерці беларусаў, складаючы 53% у структуры смяротнасці. Сучасныя прагрэсіўныя тэхналогіі ў гэтай сферы медыцыны вельмі важныя.

— Апошнія тры-чатыры гады кардыяхірургічная служба развіваецца вельмі актыўна, — кажа загадчык 2-га кардыяхірургічнага аддзялення РНПЦ «Кардыялогія» Аляксандр Швед. — Мы пастаянна ўкараняем у практыку новыя віды аперацыйных умяшанняў. Цяпер, напрыклад, асвоілі інтэрвенцыйнае лячэнне парушэнняў рытму сэрца, эндапратэзаванне аорты. Для гэтага ёсць і магчымасці, і сродкі.

Паводле словаў спецыяліста, сёння практычна ва ўсіх абласных цэнтрах выконваюцца неадкладныя ўмяшанні ў хворых на сардэчна-сасудзістыя захворванні, напрыклад, аортакаранарнае шунтаванне, стэнціраванне каранарных артэрый….

Але высокія тэхналогіі — гэта не толькі транспланталогія і кардыяхірургія. Гэта і нейрахірургічныя ўмяшанні, і пратэзаванне суставаў, і анкадыягностыка, і дапаможныя рэпрадуктыўныя тэхналогіі. Траўматолагі-артапеды, напрыклад, ужо асвоілі і выконваюць эндапратэзаванне плечавога, локцевага і галёнкаступнёвага суставаў. У РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі выконваюцца лапараскапічная прастатэктаміі і рэзекцыя ныркі. Спецыялісты РНПЦ «Маці і дзіця» паспяхова трансплантавалі ў матку размарожаныя эмбрыёны, у мінулым годзе такіх паспяховых умяшанняў было 11.

Высокія тэхналогіі — на перыферыю

У Міністэрстве аховы здароўя падкрэсліваюць: узровень забяспечанасці насельніцтва высокатэхналагічнымі відамі медыцынскіх умяшанняў у Беларусі расце. У 2010 годзе ў параўнанні з 2009 годам на 53,9% павялічылася колькасць стэнціраванняў і ангіяпластыкі пры вострым інфаркце міякарда. На 17% больш выканана эндапратэзаванняў каленнага сустава. А атарыналарынголагі павялічылі на 66% колькасць кахлеарных імплантацый — цяпер гэтая аперацыя з’яўляецца адзіным спосабам рэабілітацыі хворых з татальнай глухатой.

Высокія тэхналогіі становяцца даступнейшымі шмат у чым дзякуючы таму, што сталічныя дактары «перадаюць» асвоеныя віды аперацый на перыферыю. Лідары тут — кардыялагічная і траўматалагічная службы.

— Такія аперацыі, як аортакаранарнае шунтаванне, каранаграфія, выконваюцца практычна ва ўсіх абласных цэнтрах, — падкрэслівае Аляксандр Шкет.

Паводле словаў спецыяліста, казаць аб тым, што такая дапамога даступная ўсім, можна будзе, калі ў кожным абласным цэнтры за год будзе выконвацца да адной тысячы кардыяхірургічных аперацый.

Два гады таму некаторыя віды аперацый былі, дарэчы, выключаныя з пераліку высокатэхналагічных, бо пачалі шырока ўкараняцца ў практыку. Напрыклад, даступнымі сталі аперацыі на пазваночніку, аперацыі пры ўнутраначарапных гематомах з нагоды цяжкіх чэрапна-мазгавых траўмаў і некаторыя іншыя. Але замест іх у спісе з’явіліся новыя высокатэхналагічныя аперацыі, якія асвоілі беларускія медыкі. Напрыклад, аперацыі пры тромбаэмбаліі лёгачнай артэрыі, некаторыя новыя віды эндаскапічных аперацый. Дзякуючы ўнікальным медыцынскім тэхналогіям беларускія дактары навучыліся выходжваць неданошаных дзяцей з вельмі нізкай пры нараджэнні масай цела, ад 1 да 1,5 кг, і экстрэмальна нізкай — ад 500 грамаў да кілаграма.

Большасць высокатэхналагічных аперацый па-ранейшаму выконваюць сталічныя спецыялісты, як правіла, супрацоўнікі Рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў.

— Ёсць аперацыі, якія сапраўды трэба прасоўваць у рэгіёны, — выказваюць сваё меркаванне практыкуючыя хірургі. — Напрыклад, стэнціраванне або аортакаранарнае шунтаванне. Але некаторыя віды высокатэхналагічнай дапамогі няма сэнсу ставіць на паток. Мэтазгодней канцэнтраваць іх у адным месцы. Гэта адзінкавыя аперацыі. Галоўнае, каб пацыенты, якім неабходнае такое ўмяшанне, своечасова былі накіраваныя ў рэспубліканскі цэнтр.

А гэта ўжо залежыць ад таго, як аператыўна спрацуе першаснае звяно.

— Высокія тэхналогіі — гэта толькі 8–10% ад агульнага ўнёску ў барацьбу з узроўнем захворванняў і смяротнасцю, — нагадвае былы міністр аховы здароўя Беларусі Ігар Зелянкевіч. — Астатнія 90% — гэта першасная і другасная прафілактыка захворванняў. Паспяхова працуе тая сістэма аховы здароўя, у якой укараненне сучасных прагрэсіўных тэхналогій адбываецца на фоне правільнай арганізацыі першаснай і другаснай медыцынскай дапамогі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі11

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля жудаснай аварыі ў Светлагорскім раёне шпіталізавалі восем чалавек

Плануюць аб'яднаць беларускую «Е-Паслугу» і расійскія «Госуслуги»12

Венесуэльская лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру прысвяціла яе свайму народу і Дональду Трампу5

У Еўрасаюзе набылі моц новыя правілы палітычнай рэкламы. Яны павінны ўскладніць знешняе ўмяшанне ў выбары

Найбуйнейшы нафтавы тэрмінал Крыма пасля атакі дрона гарыць пятыя суткі1

Шэсць чалавек загінулі ў Светлагорскім раёне пры аварыі маршруткі2

У мінскім Сухараве з'явілася новая пляцоўка для цюбінгу2

Эколагі гадамі пратэставалі супраць АЭС. Цяпер яны ўжо за19

Лукашэнка абурыўся, што Нобелеўскую прэмію далі не Трампу19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі11

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць