Грамадства1212

Беларускія яўрэі закупілі дзесяць тон мацы на Песах

Увечары 18 красавіка, пасля заходу сонца, яўрэі сустрэлі свята Песах (Вялікдзень або Зыход), які ў гэтым годзе адзначаецца ад 19 да 26 красавіка.

Як паведаміў старшыня Іудзейскага рэлігійнага аб’яднання (ІРА) у Рэспубліцы Беларусь Юры Дорн, 24 грамады аб’яднання забяспечаныя імпартным вінаградным сокам, для вернікаў і ўсіх жадаючых у Маскве і Кіеве закуплена больш за 10 тон мацы.

Дорн выказаў шкадаванне адсутнасцю ў Беларусі прадпрыемстваў, на якіх можна вырабляць мацу ў адпаведнасці з законамі іудаізму. Па яго словах, у першай святочнай вячэры, якая адбылася ўвечары 18 красавіка, ўдзельнічалі каля 5 тысяч чалавек.

Як адзначыў Дорн, у сувязі з дзейнасцю Мінскага Ешыботу з кожным годам скарачаецца лік студэнтаў замежных Ешыботаў, якія прыязджаюць у Беларусь для правядзення свята. Так, у гэтым годзе ў параўнанні з мінулым іх колькасць скарацілася з 20 да 7 чалавек, якія прыбылі з Ізраіля і ЗША.

Песах азначае не толькі вызваленне Богам габрэяў з егіпецкага палону, але і пачатак існавання яўрэйскага народа ў незалежнай дзяржаве праз 40 гадоў пасля зыходу з Егіпта. Габрэі адзначаюць Песах як свята сілы і свабоды духу, паколькі рабства ў Егіпце азначала для яўрэяў не толькі фізічны гвалт, але і духоўную дыскрымінацыю ў выглядзе пераследу за веру ў адзінага Бога. Цуды, якія 3323 гады таму назад суправаджалі выхад з палону 600-тысячнага яўрэйскага народа, сведчаць аб асаблівым месцы яўрэйства ў станаўленні сусветнай цывілізацыі.

Нязменным атрыбутам свята з’яўляецца маца (прэсны тонкі хлеб). Яго ўжыванне азначае, што лепш быць свабодным і бедна харчавацца, чым жыць у рабстве і есці сытна. На святочным стале павінны таксама прысутнічаць хрэн, сумесь грэцкіх арэхаў, цёртых яблыкаў, фінікаў і віна, а таксама зеляніна, бульба і віно. на свята юдэям забаронена ўжываць у ежу квашанае.

Як паведаміла прэс-сакратар Мінскага яўрэйскага абшчыннага дома Валянціна Мароз, 20 красавіка ў 18.00 у Мінску, у Рэспубліканскім палацы культуры ветэранаў, адбудзецца канцэрт VII міжнароднага фестывалю кантарскага мастацтва, прысвечаны святу Песах.

Зараз у свеце пражывае каля 13,5 мільёна габрэяў, у тым ліку 27 тысяч — у Беларусі. З канца 1980-х яўрэйская абшчына краіны скарацілася больш чым на 100 тысяч чалавек.

Каментары12

Цяпер чытаюць

У адным са сталічных гіпермаркетаў паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?

У адным са сталічных гіпермаркетаў паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?

Усе навіны →
Усе навіны

Забудоўшчык распавёў, што пабудуюць у «Паўночным беразе» ў найбліжэйшыя гады2

Ад Калеснікавай прапусцілі першы ліст за два з паловай гады7

Што Польшча і Беларусь хочуць адзін ад аднаго пры вызваленні Пачобута? А Канапацкая вызвалася стаць паручыцелем7

Канцлер Мерц: «Каўбаса — гэта каўбаса». Еўрапарламент пагадзіўся11

У «сталінцы» на плошчы Перамогі зрабілі сучасны рамонт, цяпер прадаюць. Квадрат — даражэй за $4 тысячы2

Журналіст Павел Падабед: Мяне затрымалі за два дні да ад’езду ў Польшчу1

У Бішкеку знікнуць вуліцы і праспекты Леніна, Талстога, Максіма Горкага11

Дзяўчыну-псіхолага з лагапедычнага цэнтра кінулі за краты за ўваходжанне ў склад нейкага «экстрэмісцкага фарміравання»6

Еўрапейцы куплялі ў Кітаі ўсё, цяпер пачалі купляць і аўтамабілі. Прамысловасць Германіі абвалілася да ўзроўню 2005 года33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адным са сталічных гіпермаркетаў паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?

У адным са сталічных гіпермаркетаў паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць