Грамадства22

Іосіф Сярэдзіч: Падымаецца вялікая пратэставая хваля

«Ну каму сёння трэба, каб «Народная Воля» наступным разам друкавалася ў Маскве, побач з Крамлём?»

Падрыхтоўчае судовае пасяджэнне паводле позвы Міністэрства інфармацыі аб спыненні выхаду недзяржаўнай газеты «Народная Воля» перанеслі з 13 на 17 траўня.

Галоўны рэдактар газеты Іосіф Сярэдзіч пракаментаваў сітуацыю журналістам: «Улада на тое і ёсць улада, каб палохаць слабенькіх. Нас не запалохаць. Мы будзем несці адказнасць за сапраўды свае памылкі, але за тыя памылкі, якія ёсць ключавымі і за якія павінны несці адказнасць і газета, і рэдактура. Калі ставіцца вось такім чынам, як цяпер выкарысталі момант і звярнуліся з позвай прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, то мы далёка зойдзем».

Напярэдадні галоўны рэдактар вядомай газеты звярнуўся да суддзі з просьбай перанесці разгляд справы, бо юрыст Гары Паганяйла не паспеў вярнуцца з замежнай камандзіроўкі, пра што паведаміў напярэдадні вечарам. Суддзя задаволіў гэтую просьбу, паседжанне перанеслі на 17 траўня.

Іосіф Сярэдзіч адзначыў, што падымаецца вялікая грамадская хваля ў падтрыманне «Народнай Волі». Прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі сказалі яму, што да іх ідзе вялікая колькасць лістоў і тэлеграмаў з просьбамі, патрабаваннямі, пратэстамі, з тым каб не давесці гэты канфлікт да абсурду. Таму Іосіф Сярэдзіч упэўнены, што калі «Народная Воля» патрэбная не толькі рэдакцыі, але і грамадству, то газета будзе выдавацца.

Тройчы газета выдавалася ў эміграцыі: у Літве, Расеі.

«Ну каму сёння трэба, каб „Народная Воля“ наступным разам друкавалася ў Маскве, побач з Крамлём?»,
 — задаецца пытаннем Іосіф Сярэдзіч і заклікае: «Давайце друкаваць аб’ектыўную інфармацыю, а як выпраўляць свае памылкі — заканадаўца прадугледзеў: гэта і ўдакладненне, і абвяржэнне, і прабачэнне, калі трэба».

Каментары2

Цяпер чытаюць

На лінейку ў «Мінск-Свеце» прыйшло столькі людзей, што бацькі стаялі за плотам. Але людзі абураны, што не ўсе класы паклікалі10

На лінейку ў «Мінск-Свеце» прыйшло столькі людзей, што бацькі стаялі за плотам. Але людзі абураны, што не ўсе класы паклікалі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія памежнікі слухалі прэс-канферэнцыю Урсулы фон дэр Ляен і Дональда Туска20

«Прыгожая і дастойная лэдзі!» Боты шалёна хваляць Абельскую29

Што з рукой у кіраўніка Магілёўскай вобласці Ісачанкі?4

«Легалізацыя за два дні». Чаму айцішнікі з'ехалі з Польшчы ў Ірландыю і Узбекістан5

Хтосьці на ўрадавым бізнэс-джэце вярнуўся ў Мінск з курорта ў Турцыі7

Топавы айцішнік падазраваў усіх вакол у змове. Пасля кансультацый з чатам GPT ён забіў сваю маці і сябе6

Cям’я адмовілася ад ультраапрацаваных прадуктаў на месяц. Наступствы здзівілі6

Колькі каштуюць у Беларусі самыя папулярныя пластычныя аперацыі

Хлопец не давучыўся ва ўніверсітэце і з'ехаў у Польшчу. Але па вяртанні яму прыпомнілі позву з ваенкамата5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На лінейку ў «Мінск-Свеце» прыйшло столькі людзей, што бацькі стаялі за плотам. Але людзі абураны, што не ўсе класы паклікалі10

На лінейку ў «Мінск-Свеце» прыйшло столькі людзей, што бацькі стаялі за плотам. Але людзі абураны, што не ўсе класы паклікалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць