Улада1111

Расійская мытня: «На беларускім участку дзяржаўнай мяжы РФ будуць адсутнічаць прыкметы перасячэння мяжы»

Прыкметы перасячэння расійска-беларускай мяжы могуць знікнуць ад 1 ліпеня, калі мытны кантроль будзе перанесены на знешнія межы Мытнага саюза.

Прыкметы перасячэння расійска-беларускай мяжы знікнуць ад 1 ліпеня, калі мытны кантроль будзе перанесены на знешнія межы Мытнага саюза.

Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі 1 чэрвеня ў Маскве начальнік аналітычнага ўпраўлення Федэральнай мытнай службы РФ Уладзімір Івін.

Па словах Івіна, ФМС падрыхтавала праект указа прэзідэнта РФ Дзмітрыя Мядзведзева аб поўнай ліквідацыі мытнага кантролю на ўнутраных межах Мытнага саюза і даручэнні ўрада па яго рэалізацыі. Ад 1 ліпеня плануецца ліквідаваць 36 мытных органаў на дзяржаўнай мяжы РФ — на казахстанскім і беларускім участках; будуць звольненыя 3,6 тысячы супрацоўнікаў гэтых органаў.

«На расійска-беларускай мяжы ні аднаго кантрольнага органа Расійскай Федэрацыі не застаецца.

Мытныя органы з тых месцаў, дзе яны зараз ажыццяўляюць сваю дзейнасць, сыходзяць, шлагбаўмы і іншыя атрыбуты мяжы будуць цалкам знятыя. Такім чынам, на беларускім участку дзяржаўнай мяжы Расійскай Федэрацыі будуць цалкам адсутнічаць якія б там ні было прыкметы перасячэння мяжы — як для перавозчыкаў грузаў, так і для фізічных асоб»
, — удакладніў Івін.

У сваю чаргу начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі мытнага афармлення і мытнага кантролю ФТС РФ Дзмітрый Някрасаў паведаміў, што цяпер завяршаецца работа па забяспечанні ўзаемнай прысутнасці супрацоўнікаў мытных службаў трох дзяржаваў. З Беларуссю, паводле яго слоў, ужо ёсць шматгадовы вопыт такога супрацоўніцтва, тады як з Казахстанам пытанне патрабуе пільнай увагі.

Таксама падрыхтавана пагадненне аб абмене інфармацыяй паміж мытнымі органамі, што дасць магчымасць забяспечыць празрыстасць афармлення і кантролю на тэрыторыі ўсіх трох краін.

Каментары11

Цяпер чытаюць

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Міністарка абароны Літвы заклікала збіваць расійскія знішчальнікі14

У цэнтры Скідзеля лось прабраўся ў двор і з'еў усе буякі4

Украінскі футбаліст, адхілены ад футболу з-за допінгу, збіраецца паўдзельнічаць у будучай Алімпіядзе ў іншай іпастасі1

Украінцы ўдарылі па НПЗ у Саратаўскай і Самарскай абласцях Расіі

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля11

На матч медыялігі ў Мінску прададзена 27 тысяч квіткоў2

Вядучая СТБ каталася на расійскіх нумарах, якія нехта прыляпіў на скотч — і не ведала пра гэта. Цуд растлумачылі ў 1024

Трупы хатніх жывёл пачалі знаходзіць у Мінску2

Выступ гурта «Тэхналогія», які планаваўся сёння ў Плешчаніцах, адменены3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць