Меркаванні

Цяжкая спадчына Рэчы Паспалітай

"НН" атрымала наступны ліст ад Аляксея Бацюкова з Магілёва: "Вітаю! Прачытаў у расейскім часопісе "Ab Imperio" за 2004 г., нібыта ў Горадні энтузіясты знайшлі герб Рэчы Паспалітай, зьбіты расейцамі пасьля падзелу Рэчы Паспалітай. І нібы мясцовы музэй адмаўляецца гэты герб браць, ён так і валяецца пад сьцяной Гістарычнага музэю. Музэй месьціцца ў старым будынку палацу Станіслава Панятоўскага, у якім той падпісаў адмову ад трона. Ці гэта сапраўды так?" Вось што мы высьветлілі, затэлефанаваўшы ў Горадню.

"НН" атрымала наступны ліст ад Аляксея Бацюкова з Магілёва:

"Вітаю! Прачытаў у расейскім часопісе "Ab Imperio" за 2004 г., нібыта ў Горадні энтузіясты знайшлі герб Рэчы Паспалітай, зьбіты расейцамі пасьля падзелу Рэчы Паспалітай. І нібы мясцовы музэй адмаўляецца гэты герб браць, ён так і валяецца пад сьцяной Гістарычнага музэю. Музэй месьціцца ў старым будынку палацу Станіслава Панятоўскага, у якім той падпісаў адмову ад трона. Ці гэта сапраўды так?"

Вось што мы высьветлілі, затэлефанаваўшы ў Горадню.

Герб сапраўды знаходзіцца на тэрыторыі музэю ля замкавага муру. Сябры аб'яднаньня маладых навукоўцаў "Віт" абураюцца стаўленьнем адміністрацыі музэю, што не знайшла месца гербу ў экспазыцыі музэю.

Супрацоўнік музэю Андрэй Вашкевіч мае свае меркаваньні. Ён зазначыў, што герб схаваны ад ападкаў у сьцянной нішы Малога замку, а адміністрацыя музэю ніколі ад яго не адмаўлялася. "У нас ня толькі герб, але й некаторыя цяжкія і грувасткія экспанаты знаходзяцца на двары - гарматы і якар, што адшукалі ў Нёмане. Герб у хуткім часе маем перанесьці ў павільён Ніжняй царквы".

На золку незалежнасьці ўзьнікла ідэя адрэстаўраваць герб і ўсталяваць на ранейшым месцы, але далей размоў, як кажа гарадзенскі мастак і каваль Юрась Мацко, справа не скранулася. А пасьля надышлі іншыя часы. У гэтым зьвязку сп.Юрась мае ўласны сумны досьвед - выкаваны ім адмыслова для ўсталяваньня на шпілі Новага замку герб Горадні чакае да лепшых часоў - у апошні момант з аблвыканкаму адклікалі згоду на яго ўсталяваньне.

Паводле адной з вэрсіяў, герб немагчыма вярнуць на гістарычнае месца празь зьмену фасаду Новага замку - маўляў, не пасуе ён новаму абліччу колішняй каралеўскай рэзыдэнцыі. Але кожны, хто наведваў гарадзенскі музэй, ведае, што цяпер там "красуецца" герб таксама неіснуючай дзяржавы - савецкі. Гэтая спадчына, так горача шанаваная сёньняшняй уладай, таксама чакае пераасэнсаваньня.

Герб Рэчы Паспалітай, які да прыходу расейцаў упрыгожваў франтон каралеўскага палацу, пасьля яго дэмантажу быў вывезены ўдзельнікам паўстаньня пад кіраўніцтвам Касьцюшкі Станіславам Солтанам у Мураваную Бераставіцу. Там яго і адшукаў стваральнік і першы дырэктар гарадзенскага музэю Юзаф Ядкоўскі. Прывезены ім назад у Горадню герб быў пашкоджаны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна21

Грамадстваабмяркоўвайце!21

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна

Усе навіны →
Усе навіны

Маладую супрацоўніцу Ernst & Young асудзілі за пратэсты. А пасля кінулі ў СІЗА па новай справе3

«Пад запіс на камеру задавалі пытанні, сканавалі тэлефон, перапіску». Як цяпер праходзяць допыты на мяжы Беларусі13

У Бабруйску за 200 тысяч даляраў прадаюць былы армейскі штаб. Цяпер у ім размяшчаецца сінагога 2

Цэны на золата ўпершыню ў гісторыі перавысілі 4000 даляраў за унцыю

Навошта жанчыны колюць у твар сперму ласося? Беларуска падзялілася ўласным досведам19

Па справе магілёўскага маньяка звярнуліся 16 жанчын1

Як часта трэба купляць новыя трусы — адказ можа здзівіць21

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk9

На відэа пра магілёўскага маньяка сілавікі трымаюць яго на доўгіх рамянях. Што гэта і навошта?14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна21

Грамадстваабмяркоўвайце!21

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць