Меркаванні1919

З. Пазьняк: Ёсьць дастаткова аргумэнтаў, каб адмяніць гэтыя незаконныя пагадненьні

«Белтрансгаз» ня ёсьць маёмасьць ні Лукашэнкі, ні дзяржавы. Палова «Белтрансгазу» належыць па чэках «Маёмасьць», па прыватызацыйных чэках, беларускаму народу. І Лукашэнка ня меў аніякага права распараджацца гэтай маёмасьцю.»

Падпісанае ў Маскве пагадненьне, паводле якога 50 адсоткаў акцыяў »Белтрансгазу» пяройдзе расейскаму «Газпрому», па тэлефоне з Варшавы камэнтуе старшыня Кансэрватыўна‑Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк.

Пазьняк: «Пагадненьне паказвае, што Расея накінула на шыю Беларусі ўдаўку і будзе паціху яе зацягваць. Не адным махам, а крок за крокам будзе душыць, каб забраць наш край. Пра гэта абсалютна цынічна і адкрыта сказаў маскоўскі палітоляг Сяргей Маркаў. І што тут можна казаць, калі канфлікт адбываецца паміж двума сіламі, якія вырашаюць свае інтарэсы за кошт народаў, у першую чаргу ‑‑ за кошт беларускага народу.

Найперш, Лукашэнка ‑‑ нелегітымны прэзыдэнт, ён не прызнаны і не прызнаны яго ўрад. Але самае істотнае тое, што ён распарадзіўся чужой маёмасьцю. «Белтрансгаз» ня ёсьць маёмасьць ні Лукашэнкі, ні дзяржавы. Палова «Белтрансгазу» належыць па чэках «Маёмасьць», па прыватызацыйных чэках, беларускаму народу. І Лукашэнка ня меў аніякага права распараджацца гэтай маёмасьцю. І яшчэ ёсьць шэраг аспэктаў нелегальных, антызаконных у падпісаньні гэтага пагадненьня. І як толькі гэты рэжым абрынецца, гэтыя ўсе пытаньні будуць ўзьнятыя.

І хай Расея не спадзяецца, што яна такім чынам задушыць Беларусь і будзе карыстацца нашай маёмасьцю. І на ўзроўні палітычным, і на ўзроўні юрыдычным, і міжнародным, у нас ёсьць дастаткова фактаў і аргумэнтаў, каб даказаць права на сваю маёмасьць і адмяніць, ліквідаваць усе гэтыя незаконныя пагадненьні паміж двума дыктатарамі.»

Каментары19

Цяпер чытаюць

Цэны на шакалад здзіўляюць2

Цэны на шакалад здзіўляюць

Усе навіны →
Усе навіны

Адзначыла свой першы дзень нараджэння самае неданошанае дзіця свету1

Паставіць намёт — ад 70 рублёў, шаўрма па 20, душ за 10: як селёта праходзіць Viva Braslav13

«Сёння мы жывем у культурным грамадстве». Чаму гаспадар незвычайнай крамы самаабслугоўвання на Палессі не баіцца крадзяжоў2

Улады запэўніваюць, што паўторнага апоўзня ў віцебскім Вярхоўі не будзе

Беларусь стала асноўным імпарцёрам свініны з Расіі. А раней яна туды мяса прадавала12

Трамп заявіў, што амаль спыніў чарговую вайну3

Адна з дзяржаў рыхтуецца да першай у свеце планаванай міграцыі ўсёй нацыі3

На Міншчыне заўважылі два магчымыя тарнада

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на шакалад здзіўляюць2

Цэны на шакалад здзіўляюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць