Грамадства22

Беларусь спыняе пастаўкі цукру ў Расею

Кіраўнік канцэрну «Белдзяржхарчпрам» Іван Данчанка сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску зьвінаваціў расейскую мытную службу ў зрыве паставак беларускага цукру ў Расею.

Кіраўнік канцэрну «Белдзяржхарчпрам» Іван Данчанка сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску зьвінаваціў расейскую мытную службу ў зрыве паставак беларускага цукру ў Расею.

Іван Данчанка заявіў, што ягоны канцэрн спыніў пастаўку й продаж цукру ў Расеі, таму што з 29 сьнежня ў Маскве цалкам спынілі мытнае афармленьне гэтай прадукцыі. Летась рэалізацыя беларускага цукру ў Расеі была зьніжаная на 50% і склала каля 240 тысяч тон. Прычына тая ж — абмежавальныя захады мытнай службы Расеі.

Спачатку цукар дазволілі афармляць толькі на адным Траякураўскім мытным пасьце ў Маскве, потым да беларускага цукру ўвялі рэжым «профіль рызыкі». Спадар Данчанка заявіў, што гэта абражальны для вытворцаў рэжым, які ўжываюць толькі да кантрабандыстаў.

Данчанка: «Фактычна Расейская мытная служба дзейнічае на карысьць невялікай групы асобаў, магутных бізнэсоўцаў, якія хочуць паставіць пад кантроль усю рэалізацыю беларускага цукру на расейскім рынку, а можа й кантраляваць усю цукровую прамысловасьць Беларусі».

Данчанка абверг зьвесткі пра тое, што Беларусь пад выглядам бураковага пастаўляе ў Расею трысьняговы цукар. Трысьняговы цукар спажываецца выключна ў Беларусі, паведаміў ён.

Тым часам расейскія чыгуначнікі ўжо вярнулі 57 вагонаў нерэалізаванага беларускага цукру.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў3

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне не змогуць атрымліваць шэнгенскія мультывізы11

Памерла вядомая беларуская мастацтвазнаўца Мая Яніцкая3

На базу, дзе стаіць самалёт Трампа, даставілі падазроны пакет з белым парашком. Некалькі чалавек захварэлі5

Палітычныя кулуары, адносіны з былымі і сённяшнімі — Наста Рагатко напісала дэбютную кнігу. І знялася для вокладкі аголенай34

У расійскім Іл-76, які збілі ў Судане, быў беларус

Дзіцячы сад у Брэсце ўсё ж будзе. Чыноўнікі кажуць, што пераканалі пенсіянераў4

Сёлета з Беларусі дэпартавалі больш за 3,6 тысячы замежнікаў1

У самым бедным раёне краіны адкрылі завод2

У Мазыры мужчына некалькі разоў ударыў нажом жонку, а потым кінуўся з ім на міліцыянера1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў3

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць