Спорт2828

Еўракубкавая восень будзе

БАТЭ — «Экранас» (Літва) - 3:1.

20:55

Футбалісты БАТЭ падбеглі падзякаваць фан-сектар. Уключылі гімн каманды. Атмасфера на стадыёне ўзнёслая. Барысаў святкуе. Літоўцы сыходзяць, нашы ж ідуць на кола гонару.

20:54

Усё. Матч скончаны.

Віншуем усіх аматараў беларускага футбола. Нас зноў чакае еўракубкавая восень. Пытанне толькі, у якім турніры. Ці гэта будзе Ліга чэмпіёнаў, ці ўсё ж Ліга Еўропы. Лёсаванне наступнага этапу пройдзе ў пятніцу.

20:48

Ёсць! За хвіліну да сканчэння асноўнага часу забівае Міхаіл Гардзейчук — 3:1. Ён быў адным з самых актыўных у другім тайме. Цяпер можна ўздыхнуць з палёгкай. Суддзя дадае чатыры хвіліны.

20:46

Цудоўны момант упускае «Экранас». Гутар сумесна з абаронцамі змаглі справіцца з небяспекай.

20:45

Літоўцы ідуць вялікімі сіламі наперад. У БАТЭ з’яўляюцца шанцы на контратаках. Праўда, Гардзейчук б’е проста ў рукі варатару. Адарвацца не атрымалася.

20:43

Турэцкі арбітр на падзенні беларусаў не вядзецца. Бага пакідае поле выходзіць Рудзік. Замен больш не засталося.

20:37

Гутар цягне ўдар у ніжні кут. На стадыёне напружаная атмасфера. Усе разумеюць, што стаўкі вельмі высокія. У літоўцаў апошняя замена: Рыбокас замест Тамкявічуса.

20:34

Літоўскі абаронца ледзь не зрэзаў мяч ва ўласныя вароты. Не хапіла некалькіх сантыметраў. З вуглавога вастрыні БАТЭ не стварыў. Цяпер корнер у суперніка. Гутар упэўнена забірае мяч.

20:31

Другая замена ў БАТЭ: капітана Ліхтаровіча, які паспеў троху стамінацца, замяняе Аляхновіч. Літоўцы прэсенгуюць. Гутар прымушае пахвалявацца. Вытрымалі зацяжную атаку «Экранаса».

20:25

Кучыс б’е здалёк — Гутар надзейны. Выглядае, што каманды ўзялі лёгкую перадышку перад заключнай часткай гульні. Яшчэ адна замена ў літоўцаў: аўтара гола Вялічку памянялі на Маркявічуса.

20:20

Гардзейчук прайшоў з мячом палову поля, але сілы на моцны ўдар не хапіла. Шытаў атрымлівае папярэджанне. Атака на Гутара. Нашаму варатару балюча. Даводзіцца нават медперсаналу на полі з’явіцца. Літовец таксама на газоне.

20:18

Ліхтаровічу б’юць па нагах у цэнтры поля. Наш капітан знаходзіць сілы гульню працягнуць. Першая замена ў складзе суперніка. Замест Радавічуса з’явіўся Мароз.

20:15

Зубас цягне ўдар Радзівонава. Абаронцы «Экранаса» прайгралі барацьбу беларускаму нападаючаму. БАТЭ зноў перахапіў ініцыятыву. Галавой мог забіваць Філіпенка, але ўдар атрымаўся троху недарэчным.

20:14

Міша-Міша! Гардзейчук упускае верны момант. Цяпер штрафны ля варот БАТЭ.

20:12

На жаль, гульня БАТЭ момантамі пачынае нагадваць адбой. Яшчэ ж гуляць і гуляць. Ці не рана пачалі адбівацца? Стадыён незадаволены.

20:10

Футбалісты «Экранаса» выглядаюць куды больш упэўнена ў параўнанні з таймам першым. БАТЭшнікам гэта падабаецца не дужа. Навес Юрэвіча ў штрафную нічым не скончыўся.

20:08

Толькі ў пачтку другога тайма літоўцы зарабляюць права на першы вуглавы. Абарона БАТЭ дзейнічае надзейна. За першы адразу ідзе другі. Ух! Які ж момант меў Ёкшас. На шчасце, прамазаў.

20:06

Бага правярае ці не заснуў Зубас. Не, усё такі ж надзейны, як і ў першым тайме.

20:04

Туркі нарэшце выйшлі. Паехалі! Тайм другі. Народ рассаджваецца на свае месцы. Ганчарэнка асвяжае гульню заменамі. На месца Алега Патоцкага выйшаў Міхаіл Гардзейчук.

20:01

Нейкі анекдатычны момант. Абедзве каманды на полі, а вось арбітраў няма. Можа без іх пачаць? :)

19:58

Ганчарэнка верны сабе. З падтрыбуннага памяшканне выходзіць да канца перапынка. Ідзе на лаву запасных. Чакаем пачатку тайма другога.

19:50

У перапынку пра нешта гутараць галоўны трэнер зборнай Бернд Штанге і старшыня федэрацыі футбола, віцэ-прэм’ер Сяргей Румас. Да Штанге падыходзяць хлопчыкі па аўтограф.

19:46

Перапынак. Першы тайм пакінуў неадназначныя ўражанні. БАТЭ выглядае мацней, але дазваляе вольнасці ў сваёй штрафной. Плюс дурное выдаленне Брэсана. Што прыдумае ў перапынку Віктар Ганчарэнка?

19:45

Гулец «Экранаса» атрымлівае папярэджанне за гульню рукой. Да асноўнага часу першага тайма дададзена адна хвіліне. БАТЭ праводзіць яе ў атацы.

19:44

Нагадаў пра сябе капітан БАТЭ Ліхтаровіч, які бабахнуў здалёк — міма.

19:42

Фанаты раздзеліся па торсу. Ім таксама горача, не адным футбалістам. БАТЭ пакуль не прыціскаецца да сваёй брамы.

19:39

Брэсан абсалютна заслужана атрымаў другую жоўтую картку — выдаленне. Стадыён вітае свайго любімца стоячы. Брэсан сыходзіць у падтрыбуннае памяшканне. У меншасці нашым будзе цяжэй. Штрафны літоўцы падалі не вельмі добра. Ух, цяжкі матч БАТЭ чакае!

19:37

Брэсан на радасцях атрымаў папярэджанне. А з поля на насілках вынеслі гульца «Экранаса» Кучаса. Зараз медыкі робяць яму замарозку.

19:34

БАТЭ забіў другі гол. Палягчала на сэрцы — 2:1. Мяч забіў Рэнан Брэсан, які перакінуў брамніка, пасля цудоўнай перадачы ў разрэз. Стадыён узяўся падтрымліваць сваіх з новай сілай. Літоўскія журналісты сядзяць панурыя, хаця яшчэ не вечар.

19:31

На адной з трыбун стадыёна ўзнялі жоўтыя і сінія шыльдачкі. Выглядае прыгожа. Балельшчыкі сёння радаюць. Радзівонаў упускае добры шанец. Чарговы вуглавы.

19:28

Суддзя робіць заўвагу Зубасу, каб той не цягнуў час. Пакуль небяспечных момантаў не ўзнікаў ні каля адных варот. Кожнае спрэчнае рашэнне турэцкага арбітра стадыён сустракае недобразычлівым гудзеннем.

19:24

Такі лік БАТЭ не задавальняе. Трэба абавязкова перамагаць. Затое можна з упэўненасцю сказаць, што дадаткова часу не будзе. БАТЭ падае, відаць, ужо сёмы вуглавы.

19:22

Забілі і расслабіліся. Літоўцы вельмі хутка адыграліся. Пасля штурханіны ў штрафной Гутара Андрэс Вялічка галавой накіраваў мяч у вароты Гутара — 1:1. Заўзятары гукаюць «Верым у каманду». Нечаканы паварот. Ціснулі-ціснулі і прапусцілі.

19:18

А вось і гол! Радзівонаў! Два футбалісты БАТЭ выйшлі на аднаго варатара. Пас Віталю Радзівонаву і яму заставалася толькі не прамахнуцца ў пустыя вароты — 1:0. У неба запусцілі сіне-жоўтыя шарыкі.

Давялося ўвайсці ў гульню і Гутару. Настрой у заяўзятараў значна палепшыўся.

19:16

Увесь стадыён дружна крычыць: «Наперад, Барысаў». Гоняць сваіх у атаку. Праўда, прабіць Зубаса пакуль ніяк не атрымліваецца

19:11

Стадыён у Барысаве запоўнены амаль цалкам. Рэдка дзе ёсць пустыя месцы.

БАТЭ пакуль валодае тэрытарыяльнай перавагай. У каманды было два падобных моманты. Спачатку Радзівонаў, а пасля Бага не змаглі галавой перагуляць варатара літоўскага чэмпіёна Зубаса. Балтыец згуляў у гэтых момантах дасканала.

Літоўцы аднойчы спрабавалі перакінуць Гутара, калі ён далёка выйшаў з брамы, але не атрымалася. Барысаўцы ціснуць суперніка.

***

Першы матч паміж БАТЭ і «Экранасам» у рамках трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў прайшоў тыдзень таму ў літоўскім Панявежысе. Каманды так і не змаглі высветліць мацнейшага. Матч скончыўся нулявой нічыёй, хоць БАТЭ валодаў ініцыятывай на працягу ўсяго матча. Сёння пераможца атрымае не толькі выхад у наступны раўнд, але і гарантаваны ўдзел у групавым турніры аднаго з еўракубкаў.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны6

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Як мінімум 68 мігрантаў загінулі ля берагоў Емена ў выніку крушэння лодкі, дзясяткі зніклі без вестак3

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка7

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

У Сочы затрымалі дзяўчат і хлопца, якія рабілі сэлфі на фоне палаючай нафтабазы5

«Дар Марэны». На Дзятлаўшчыне знайшлі неапаганскае надмагілле6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны6

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць