Грамадства

У Гомель будзе дастаўлена часціца мошчаў Мікалая Цудатворцы

Па благаславенні архібіскупа Гомельскага і Жлобінскага Арыстарха ў Гомель перад Усяночным дбаннем будзе дастаўлена часціца мошчаў свяціцеля Мікалая, архібіскупа Мір Лікійскіх, Цудатворца. Урачыстая сустрэча мошчаў адбудзецца 13 жніўня ў 16.30 каля Свята-Петрапаўлаўскага кафедральнага сабора.

3 верасня часціцу мошчаў перанясуць у Свята-Мікольскі мужчынскі манастыр Гомеля, дзе яна будзе даступная для пакланення да 17 верасня. Ахвотныя атрымаюць магчымасць прыкласціся да мошчаў, перад якімі духавенствам епархіі будуць праводзіцца набажэнствы з чытаннем акафістаў.

17 верасня часціца мошчаў свяціцеля Мікалая Цудатворцы будзе перанесена ў Свята-Мікольскі храм вёскі Жалезнікі на пастаяннае месца захоўвання. Доступ вернікаў да святыні адкрыты з 8.00 да 20.00 штодня.

У 1087 годзе з Лікійскіх Мір (Лівія) мошчы Свяціцеля Мікалая былі перанесены ў горад Бары. Раскрыццё ўсыпальні і падняцце святых астанкаў святога адбываліся тайна, насуперак волі манахаў-вартаўнікоў, пад уціскам на іх, у хваляванні і ў спешцы. Каменныя пліты падлогі і белы мармуровы саркафаг з мошчамі былі разбітыя кувалдай, з-за чаго частка касцей Свяціцеля перамяшалася з каменем, а частка касцей раскрышылася. Узяўшы чэрап і тыя з цэлых касцей і буйных фрагментаў шкілета свяціцеля, якія ўдалося дастаць з напалову раскрытага саркафага, і, набраўшы ў пасудзіну міра, прышэльцы з Бары весела пакінулі месца.

Тую частку святых мошчаў і міра, якая засталася сярод рэшткаў пліткі і каменя, жыхары Лікійскіх Мір старанна сабралі і надзейна перапахавалі ў тым жа храме. Але падчас распачатага ў 1096 годзе першага крыжовага паходу венецыянцы вырашылі скарыстацца паслугамі венецыянскага флоту, які ўдзельнічаў у паходзе з 1099 па 1101 гады. І зноў вераломна для жыхароў Мір, якія чакалі напад туркаў, а не венецыянцаў, частка каштоўных мошчаў Свяціцеля Мікалая, што засталася ў іх, была знойдзена, выкапана з-пад падлогі і тоўшчы бітуму. Разам з астанкамі святых Мірлікійскіх мітрапалітаў, якія адкрыта захоўваліся ў алтары, яе дасталі ў 1101 годзе прывезлі ў Лідо.

На беларускую зямлю часцінкі мошчаў святога Мікалая трапілі з Рыма ў 2008 годзе дзякуючы мецэнацкай дзейнасці маскоўскіх бізнесменаў братоў Караткевічаў, якія з’яўляюцца выхадцамі Гомельскай вобласці. На іх сродкі пабудаваны і храм у Жалезніках — яго адкрыццё ў 2006 годзе было прымеркавана да 20-годдзя Чарнобыльскай катастрофы. У царкве захоўваюцца і іншыя праваслаўныя святыні: часцінкі мошчаў блажэннай Матроны Маскоўскай, спіс са старажытнага цудатворнага абраза Божай Маці «Усецарыца (Пантанаса)», які быў спецыяльна выраблены ў Ватапедскім манастыры на гары Афон. У 2008 годзе сюды таксама былі дастаўленыя на пастаяннае знаходжанне з Рыма і часцінкі мошчаў вялікай пакутніцы Варвары.

Каментары

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Магчыма, менавіта тут была вязніца Кейстута. Археолаг прыадкрывае сакрэты Крэўскага замка15

Як мінімум 68 мігрантаў загінулі ля берагоў Емена ў выніку крушэння лодкі, дзясяткі зніклі без вестак3

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка8

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?10

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону1

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць