Яго зладзіла ў пераходзе метро «Плошча Якуба Коласа» моладзь АГП.
Актывісты моладзевага крыла Аб’яднанай грамадзянскай партыі «Маладыя дэмакраты» правялі ў пераходзе метро акцыю ў падтрымку праваабаронца Алеся Бяляцкага.
А 14.30 актывісты «Маладых дэмакратаў» прыйшлі ў пераход станцыі метро «Плошча Якуба Коласа» і заклеілі яго сцены плакатамі ў падтрымку Алеся Бяляцкага. Разам з плакатамі быў прынесены стол і скрынка для збору грошай, якія Бяляцкі па інфармацыі следства вінен дзяржаве. Мінакам раздаваліся інфармацыйныя матэрыялы аб арышце праваабаронца Алеся Бяляцкага. Флэшмоб прайшоў без затрыманняў.
Каментары