Культура

Насычаная «Вераснёвая ноч у Мастацкім» пройдзе ў НММ у Дзень горада Мінска

У Дзень горада Мінска, 10 верасня, у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі пройдзе мастацка-асветніцкі праект «Вераснёвая ноч у Мастацкім».

Як паведамілі ў музеі, мерапрыемства адбудзецца з 12.00 да 24.00. На пляцоўцы перад будынкам установы музейная студыя «У гасцях у Цюбіка» арганізуе дзіцячы пленэр «Мой родны Мінск», пазней тут адбудзецца паказ мод ад ААТ «Цэнтр моды».

У вестыбюлі музея шклозавод «Нёман» прадставіць выставу-продаж сваіх вырабаў з мастацкага шкла. У 14.00 тут жа аркестр выкладчыкаў музычнай школы № 6 «Макдоў» пад кіраўніцтвам Святланы Даўжэнкі выканае для гасцей праекта музычныя кампазіцыі. Вечарам выступіць з канцэртам флагман сталічнага фрык-руху гурт «Касіяпея», які выконвае нешта сярэдняе паміж сінці-попам і поп-рокам, змешваючы музыку з незвычайнымі па сэнсе тэкстамі.

У канферэнц-зале музея РУП «Белвідэацэнтр» прэзентуе фільм і арганізуе продаж кампакт-дыскаў пра экспазіцыі музея «З залы ў залу пераходзячы…». Там жа пройдзе прэзентацыя і продаж кніг пісьменніка Віктара Карамазава пра беларускіх мастакоў.

У малой зале мастак Руслан Вашкевіч прадставіць арт-праект «Музей», а ў зале «Жывапіс Беларусі першай паловы XIX стагоддзя» адбудзецца камерны VIP-канцэрт пад назвай «Начны клавесін».

***

Дзень горада Мінска традыцыйна адзначаецца ў другую суботу верасня. Як паведамлялася раней, усяго ў сталіцы на святкаванні Дня горада 10–11 верасня адбудзецца прыкладна 60 мерапрыемстваў. Асноўныя з іх пройдуць ў Верхнім і Ніжнім горадзе, каля Нацыянальнай бібліятэкі, Палаца спорту, «Мінск-Арэны», у парку Перамогі. Мерапрыемствы пройдуць таксама ва ўсіх раёнах Мінска.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсмена Каліна расказала, як разам з братам чакае яго з калоніі

«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсмена Каліна расказала, як разам з братам чакае яго з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская спявачка Рыта Дакота атрымала расійскае грамадзянства пасля ўварвання Расіі ва Украіну7

Прадукты з цвіллю і чарвякамі. Санстанцыя праверыла крамы, на якія скардзіліся пакупнікі2

У Мінску прадаюць легендарны заамагазін8

Тры фактары, чаму Трампу цікавы Лукашэнка. Меркаванне Шрайбмана20

Расіяне атакавалі дронамі Ізмаільскі раён Адэскай вобласці — узнік моцны пажар

«Паражэнне польскай дыпламатыі». Адсутнасць палякаў у Вашынгтоне прывяла да палітычнага скандалу ў Варшаве30

Z-ваенкар Сцешын ледзь не страціў зрок — у яго ў рагавіцы выявілі амёб, што з’ядаюць вочы5

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?7

«Па сутнасці, гэта гандаль людзьмі». Колькі каштуюць паслугі інвалідаў на беларуска-польскай мяжы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсмена Каліна расказала, як разам з братам чакае яго з калоніі

«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсмена Каліна расказала, як разам з братам чакае яго з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць