Эканоміка1717

Беларусь пазычае ў Расіі яшчэ $1 млрд праз «Беларуськалій»: для стабілізацыі курса

«Пагадненне дасягнута 12 верасня «ў мэтах стабілізацыі сітуацыі на ўнутраным валютным рынку», — паведаміў журналістам віцэ-прэм’ер Румас.

Пры гэтым, падкрэсліў віцэ-прэм`ер, у адпаведнасці з дамоўленасцямі, даванне ў залог акцый «Беларуськалія» ў якасці забеспячэння вяртання крэдыту не прадугледжваецца.

Нагадаем, 5 жніўня ў Сочы кіраўнік Ашчадбанка Герман Грэф на сустрэчы з прэм`ер-міністрам РФ Уладзімірам Пуціным заявіў, што Ашчадбанк Расіі і Deutsche Bank выдзеляць ААТ «Беларуськалій»

крэдыт на 2 мільярды долараў пад забеспячэнне ў выглядзе экспартных кантрактаў і заставу 35% акцый беларускага прадпрыемства.

«Для Беларусі гэта, вядома, няпросты перыяд часу, але для нас гэта даволі надзейны, добры крэдыт», — сказаў Грэф.

Паводле яго слоў, «усё гэта робіцца па ўсіх міжнародных стандартах разам з нашымі заходнімі партнёрамі». «Вядома, у гэты складаны перыяд гэта вельмі значна дапаможа эканоміцы Беларусі ў пераадоленні крызісу», — дадаў кіраўнік Ашчадбанка РФ.

18 жніўня гендырэктар «Беларуськалія» Валерый Кірыенка заявіў, што Беларусь адмовіцца ад крэдыту на 2 млрд долараў «Беларуськалію» на ўмовах Ашчадбанка Расіі і «Дойчэ Банка». Ён выказаў меркаванне, што не ўсё ў гаспадарцы Беларусі аж так кепска, каб застаўляць самае прыбытковае прадпрыемства.

Дарэчы, у той самы дзень, калі стала вядома пра новы крэдыт, Нацыянальны банк абвесціў, што валавы замежны доўг Беларусі за першае паўгоддзе 2011 года павялічыўся на 4,7 млрд долараў, або 16,5%. На 1 ліпеня ён дасягнуў 33,1 млрд долараў.

Як паведамілі ў Нацбанку, у разліку на душу насельніцтва замежны доўг склаў амаль 3,5 тыс. долараў супраць 3 тысяч на 1 студзеня.

З улікам новых пазычанняў да канца года замежны доўг можа дасягнуць 35 мільярдаў даляраў.

Новы крэдыт, імаверна, дазволіць уладам аднавіць валютныя інтэрвенцыі на біржы. 14 верасня там чакаюцца першыя свабодныя таргі, якія маюць вызначыць рынкавы курс рубля. На сёння афіцыйны курс скаладае каля 5000 рублёў, аднак на чорным рынку і між прадпрыемствамі выкарыстоўваецца курс 7000-9000.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні3

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбная каралева Беларусі Няронская стане рэстаратарам. А маладога зяця Лукашэнкі зрабіла сваім дырэктарам3

Камандзірам важнай брыгады УСУ стаў 26-гадовы: што вядома пра Героя Украіны Максіма Данільчука6

Мінздароўя: Новы падвід каранавіруса «стратус» актыўна займае нішу ў Беларусі

Марына Адамовіч расказала пра сваю размову са Статкевічам на мяжы

У Мінску занепакоіліся адтокам дактароў з паліклінік і бальніц7

Каровы як зебры і яшчаркі, якія любяць піцу — у Гарвардзе ўручылі шнобелеўскія прэміі4

Лукашэнка ўгледзеў недахопы ў добраўпарадкаванні Жыровічаў3

Менеджара банка з Наваполацка асудзілі — імаверна, за Гаюн

Чэшскі дыпламат абвешчаны персонай нон грата і павінен пакінуць Беларусь

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні3

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць