Улада1717

Лукашэнка лічыць магчымай перазагрузку адносін з ЕС і вызваленне палітвязняў

Пра гэта ён заявіў у размове з кіраўніком прадстаўніцтва ЕС у Мінску Майрай Морай.

Аляксандр Лукашэнка лічыць магчымым вырашэнне супярэчнасцяў, якія існуюць у адносінах з Еўрасаюзам і вызваленне асуджаных за падзеі 19 снежня 2010 года [за кратамі застаецца 6 асуджаных за Плошчу, у тым ліку трое экс-кандыдатаў у прэзідэнты, і яшчэ дзясятак палітвязняў -- НН].

«Вы не верце таму, што кажуць і пішуць. Што мы з кімсьці будзем гандлявацца так званымі палітвязнямі. Мы ні з кім не гандлюемся.

Калі мы можам зрабіць нешта для палягчэння іх [асуджаных] долі, у тым ліку ў інтарэсах ЕС, то мы гэта зробім, мы зробім гэта шчыра»,
 — заявіў А. Лукашэнка ў размове з кіраўніком прадстаўніцтва ЕС у Мінску Майрай Морай пасля цырымоніі ўручэння ёю даверчых грамат.

У ходзе цырымоніі ўручэння грамат, Лукашэнка сказаў, што кіраўнік прадстаўніцтва ЕС добра ведае сітуацыю ў Беларусі [М. Мора ўзначальвала дыпмісію Латвіі ў Мінску]. «Вельмі нават добра. І я спадзяюся, што яе багаты вопыт работы на дыпламатычнай службе ў суседняй Латвіі, не чужой для нас краіны, дазволіць заняць

актыўную пазіцыю ў справе развіцця беларуска-еўрапейскіх адносін. Забяспечыць іх перазагрузку на прынцыпах раўнапраўя і ўзаемапавагі»,
 — заявіў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што Еўрасаюз з’яўляецца «адным з ключавых партнёраў у гандлёва-эканамічнай і крэдытна-інвестыцыйнай сферах, важнай крыніцай паступлення перадавых тэхналогій». «Мы разам забяспечваем надзейную абарону еўрапейскага рэгіёну ад асноўных выклікаў і пагроз сучаснасці, разам змагаемся з трансгранічнай злачыннасцю, нелегальнай міграцыяй, гандлем людзьмі, зброяй і наркотыкамі», — заявіў Лукашэнка.

«Паверце, мы не знаходзімся ў такой сітуацыі, калі нам трэба кудысьці бегчы, на калені падаць»,
— заявіў ён. Ён працягнуў:
«І першыя дні, калі мы пайшлі на рэзкую нармалізацыю валютнай сітуацыі,
паказалі, што крызісу ў нас таго не было. Нам цяпер трэба клапаціцца, каб курс нашай валюты рэзка не зваліўся блізка да таго, як ён быў, а ён да таго імкнецца».

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў:

«Мы без чыёйсьці дапамогі выкараскаецца з гэтай сітуацыі».

Майра Мойра ў сваю чаргу сказала пра тое, што «ў нас будзе пра што гаварыць і ёсць над чым працаваць»

Каментары17

Цяпер чытаюць

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі19

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Асаблівы падарунак» Трампа Лукашэнку аказаўся мерчам з крамы Белага дома20

Літва санкцый з Беларусі не здыме, пакуль не будуць ліквідаваныя прычыны6

ФБР апублікавала відэазапіс уцёкаў меркаванага забойцы Чарлі Кірка8

Былы палітвязень Павел Вінаградаў: Я малады, здаровы і поўны сіл, адзінае, што непакоіць — зубы і вочы6

«Разгледзець засаду». Веласіпедысты і кіроўцы пра патрабаванне спешвацца на пераходзе22

Так выглядае таймлайн Статкевіча, зафіксаваны камерай перахода Каменны Лог ВІДЭА3

Вызвалены журналіст Павел Мажэйка: Мы ўсе ў калоніі бачылі допіс Трампа4

«Запомні: 2027-мы» — Ала Пугачова прадказвае перамены8

«Праверылі пашпарты і не пусцілі». Што расказалі пасажыры аўтобуса, які не паспеў заехаць у Польшчу8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі19

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць