Улада1717

Сікорскі: Стаўленне Еўропы да Лукашэнкі будзе такім жа, як стаўленне Лукашэнкі да беларускіх людзей

Пра гэта Радаслаў Сікорскі заявіў пасля сустрэчы з дэлегацыяй беларускай апазіцыі.

Стаўленне Еўропы да Аляксандра Лукашэнкі будзе такім жа, як яго стаўленне да беларускай апазіцыі. Пра гэта заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Варшаве міністр замежных спраў Польшчы, якая старшынствуе ў Еўрасаюзе, Радаслаў Сікорскі пасля сустрэчы з дэлегацыяй беларускай апазіцыі.

Кіраўнік польскага замежнапалітычнага ведамства звярнуўся з пасланнем да Аляксандра Лукашэнкі.

«Маё пасланне да прэзідэнта Лукашэнкі наступнае: вашы адносіны з Еўропай будуць такімі ж, якімі будуць вашы адносіны з людзьмі. Пакуль людзі ў Беларусі будуць падвяргацца рэпрэсіям, паглыбленыя адносіны з Еўрасаюзам, а тым больш эканамічная дапамога, не будуць магчымыя», — заявіў Сікорскі.

У той жа час, паводле слоў міністра, Польшча гатова стаць першай «у лабіраванні самага шчодрага магчымага пакета дапамогі для Беларусі, калі яе ўлада навучыцца паважаць правы сваіх грамадзян».

Сікорскі таксама паведаміў, што Польшча перадае 1 мільён еўра ў мэтавы Фонд Усходняга партнёрства для аказання падтрымкі грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Перад Лукашэнкам стаіць выбар: «ісці па шляху дэмакратыі ці па шляху тых дыктатараў, якія страцілі ўладу ў розных краінах у апошнія месяцы», заявіў кіраўнік польскага МЗС.

Нагадаем, 29–30 верасня ў Варшаве праходзіць саміт Усходняга партнёрства. Сёння Радаслаў Сікорскі і камісар Савета Еўропы па правах чалавека Томас Хамарберг сустрэліся з членамі беларускай апазіцыйнай дэлегацыі, у склад якой уваходзяць Уладзімір Някляеў, Анатоль Лябедзька, Юрый Губарэвіч, Сяргей Калякін, Віталь Рымашэўскі і іншыя палітыкі, а таксама сваякі палітзняволеных — сястра экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ірына Багданава і грамадзянская жонка яшчэ аднаго былога кандыдата, Мікалая Статкевіча, Марына Адамовіч.

Каментары17

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца2929

Вызваленыя 52 палітвязні. Статкевіч адмаўляецца дэпартавацца, стаіць у нейтральнай зоне

Усе навіны →
Усе навіны

Палітычны актывіст і прыхільнік Трампа Чарлі Кірк, у якога ўчора стралялі ў Юце, памёр7

«Нейкае напружанне ў паветры пачало навісаць». Як дырэктар адной беларускай кампаніі агітаваў удзельнічаць у вайне3

Мінскі шматпавярховік апанавалі прусакі. Вінаватая пякарня на першым паверсе1

Пугачова расказала, як з’язджала з Расіі і хто з Адміністрацыі Пуціна з ёй гаварыў8

Сярод белага дня ў ЗША стралялі ў палітыка і папулярнага блогера Чарлі Кірка28

Цела 18-гадовага студэнта Універсітэта фізкультуры знайшлі каля інтэрната2

Ці павінна НАТА пасля дронавай атакі на Польшчу задзейнічаць 5-ты артыкул? Адназначна — не. Але рэагаваць мусіць рашуча12

Зноў арыштаваны былы белсатавец Алесь Любянчук. Ён выйшаў з калоніі паўгода таму5

Казінае малако зробіць для вас тое, чаго больш нішто не зробіць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя 52 палітвязні. Статкевіч адмаўляецца дэпартавацца, стаіць у нейтральнай зоне29

ГрамадстваАбнаўляецца29

Вызваленыя 52 палітвязні. Статкевіч адмаўляецца дэпартавацца, стаіць у нейтральнай зоне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць