Меркаванні4141

Лукашэнка паказвае страх перад апазіцыяй

На жаль, не выйшла з нашага прэзідэнта «беларускага Валэнсы», піша чытач НН з Мінска.

Чарговы «спіч» выдаў наш прэзідэнт наконт апазіцыі на адкрыцці вакзала ў Ждановічах.

І чаму ж у прэзідэнта такая паталагічная нянавісць да апазіцыі? Гэтым самым ён, не заўважаючы, паказвае свой страх перад ёй.
Апазіцыя — гэта па сутнасці погляд на ўладу збоку, а менавіта збоку бачна нашмат аб’ектыўней, тым больш, калі галоўны чыноўнік доўгі час знаходзіцца пры ўладзе.

Прэзідэнт, на жаль, не здолеў ці не пажадаў зразумець, што апазіцыя таксама частка народа, прычым лепшая яе частка па многіх параметрах.

Ва ўсіх цывілізаваных краінах існуе апазіцыя, людзі ва ўладзе павінны змяняцца, гэта натуральная палітычная норма, так і ў нас павінна было б быць.
Сярод нашай апазіцыі ёсць шмат разумных, адукаваных спецыялістаў, аўтарытэтных людзей, якія неабыякавыя да лёсу сваёй краіны. Але прэзідэнт стварыў з іх ворагаў дзякуючы падуладным яму СМІ, сілавым структурам, а то і горай за гэта, па надуманых абвінавачваннях іх саджаюць за краты альбо па незразумелых прычынах яны знікаюць і ўлада да гэтага часу не можа расследаваць іх справы.

Прэзідэнт настойліва не жадае працаваць з апазіцыяй як з палітычнай сілай, якой яна і з’яўляецца ў рэальнасці, нягледзячы на некаторыя прыкрыя пралікі. Але і ў кіраўніка дзяржавы гэтых пралікаў аграмадная колькасць. Прасцей за ўсё за вочы абзываць яе рознымі «непарламенцкімі» выразамі, хаця тым самым ён ставіць сябе, як прэзідэнта, у вельмі невыгоднае становішча ў сэнсе этыкі.

Ну, можна ж за столькі гадоў пазбавіцца ад гэтых калгасных замашак і больш цывілізавана выражаць свае думкі?
Брутальнасць, магчыма, недзе і патрэбная ў вузкім коле дзелавых людзей. Але не на публіцы ж. Вось і атрымліваецца ў прэзідэнта суцэльны маналог аб апазіцыі і аніякага дыялогу з ёй.

Прэзідэнту надта падабаецца ўлада дзеля самога сябе, але не дзеля народа. Ужо адвярнуліся ад яго нават тыя, што слепа галасавалі за яго, больш за тое, клянуць… а што ім застаецца рабіць пасля наведвання крамаў.

Хацелася б падказаць прэзідэнту ўтаймаваць сваю пыху, шчыра прабачыцца перад народам і больш-менш годна сысці ў адстаўку, народнае цярпенне таксама мае ж межы.

Беларусь — не нейкае каралеўства, не ўсходняя дэспатыя, дзе кіруюць пажыццёва, а потым улада пераходзіць спадкаемцам. На жаль, не выйшла з нашага прэзідэнта «беларускага Валэнсы», хаця абодва яны з простага народа, але якая розніца ў мудрасці!

Каментары41

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно18

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія сыравары просяць дапамагчы ім выкупіць ферму ў Польшчы. Раней яны трымалі кароў і коз пад Браславам8

Трамп загадаў Пентагону падрыхтавацца да магчымых ваенных дзеянняў у Нігерыі5

Трамп пакуль не будзе даваць Украіне «Тамагаўкі»7

Галоўную архітэктурную ўзнагароду Беларусі атрымаў праект знішчэння гістарычных казармаў у Гродне. Хто яшчэ адзначаны? ШМАТ ФОТА4

«Дробныя зладзюжкі». Рабаванне Луўра здзейснілі жыхары беднага прыгарада Парыжа5

За павольны інтэрнэт у Беларусі будуць штрафаваць4

Фермеры з-пад Слуцка скарылі тыкток сваім салам і кумпяком4

Масквічка прыехала ў Беларусь: Жанчыны агрызаліся на маю ўсмешку. Машын прыгожых там мала32

Трамп перарабіў гістарычны ванны пакой Лінкальна ў Белым доме ФОТЫ13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно18

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць