Культура

«Мару, каб кожны мой вучань знайшоў у жыцці свайго крышталёвага жураўля»

Яе Бог надзяліў усім: прыгажосцю, розумам, мудрасцю, талентам. «Настаўнік года» — Iнэса Зубрыліна.

Яе Бог надзяліў усім: прыгажосцю, розумам, мудрасцю, талентам.
Каб я была мастаком — напісала б яе партрэт, каб была паэтам — прысвяціла б самыя чароўныя радкі. Але, паколькі, як казаў Глеб Жэглоў у вядомым фільме, «не сподобил меня создатель» ні на тое, ні на другое, раскажу звычайнай прозай.

Гэта проста неверагодна, што мы з Інэсай Уладзіміраўнай Зубрылінай столькі гадоў у нашым маленькім гарадку Дзятлаве хадзілі па адных і тых жа вуліцах, бывалі на розных мерапрыемствах, але зусім не былі знаёмыя. І калі надоечы ўбачыла па тэлевізары, што

настаўніца англійскай мовы з Дзятлаўскай гімназіі прызнана лепшым настаўнікам года Беларусі і ўзнагароджана "Крышталёвым жураўлём"
, калі пачула яе кароценькае інтэрв’ю, шчыра парадавалася за сваю зямлячку.

Як толькі Інэса Уладзіміраўна вярнулася са сталіцы і крышку адпачыла, я напрасілася на сустрэчу. Сярэдняга росту, зграбная, нібы дзяўчына, з разумнымі добрымі вачыма, у якіх свеціцца прыязнасць і лагода.

Калі пачалі размаўляць, высветлілася, што

я добра ведала яе дзядулю Дзмітрыя Ульянавіча і бабулю Яўгенію Іонаўну Новікавых. Абое працавалі настаўнікамі
ў Дзятлаўскай сярэдняй школе № 2, дзе цяпер якраз і месціцца гімназія. Бабуля выкладала гісторыю, а дзядуля і выкладаў, і быў завучам. На вялікі жаль, іх ужо няма ў жывых, але ў людской памяці засталася глыбокая павага і пашана за прыстойнасць, высокі прафесіяналізм, спагаду ў адносінах як да дзетак, так і да дарослых.

Тата Інэсы Уладзіміраўны, таксама гісторык, доўгі час працаваў у школе, а потым — у пашпартным стале ў міліцыі.

Мама была юрыстам, вельмі таленавітым, высакакласным спецыялістам. На вялікі жаль, яна рана пайшла з жыцця.

У радні Інэсы Зубрылінай вельмі шмат хто звязаў свой лёс з выхаваннем і навучаннем дзяцей.

Напрыклад,

прадзед у свой час быў дырэктарам гімназіі ў Мсціславе,
і ўсе яго чацвёра дзяцей таксама былі настаўнікамі. Ды і дзядзька Інэсы Уладзіміраўны Віктар Дзмітрыевіч Новікаў не так даўно быў выкладчыкам у Мінскім ваенным вучылішчы.

— Калі я была маленькая, бабуля ці дзядуля бралі з сабой у школу, бо дома не было з кім пакінуць.

Садзілі на апошнюю парту і загадвалі сядзець ціхенька, слухаць уважліва, што кажуць вучні. Так на апошняй парце я і вырасла,
 — міла ўсміхаецца мая чароўная субяседніца.

— Усім вядома, што праца настаўніка нялёгкая. Яна аднімае шмат сіл і часу. Чым вы, так бы мовіць, расслабляецеся пасля заняткаў, якое ў вас хобі?

— О, у мяне шмат захапленняў! І найпершае —

вельмі люблю падарожнічаць, даведвацца, як жывуць людзі ў іншых краінах,
якія ў іх традыцыі, звычаі.
Дасканалае валоданне англійскай мовай дае мне такую магчымасць.

— Шмат дзе пабывалі?

— Так. Я наведала Галандыю, Бельгію, Польшчу, Германію, Арабскія Эміраты. А свет жа такі вялікі, і ўсюды хочацца пабываць. Вярнуўшыся з падарожжа, я заўсёды расказваю сваім вучням аб усім, што бачыла і чула, дзялюся з імі ўражаннямі. Кажу: будзеце добра вучыцца, і вы зможаце там пабываць. Думаю, што гэта заахвочвае іх да старанных заняткаў англійскай мовай ды і іншымі прадметамі,

падкрэсліваю, што ў сучасным свеце нельга быць неадукаваным чалавекам.
І даўнейшая прымаўка «вучэнне — святло, а невучэнне — цемра» цяпер набыла яшчэ большае значэнне.

А яшчэ я вельмі люблю музыку. У свой час скончыла Дзятлаўскую музычную школу па класе раяля. Маю дома свой інструмент і часта іграю на ім. Асабліва калі самотна, а гэта, па-мойму, бывае ў кожнага чалавека, я саджуся за раяль, і чароўныя гукі музыкі, нібы крынічнай вадой, вымываюць з душы дрэнны настрой, і свет здаецца зусім інакшым: святлейшым і прыгажэйшым. Таму я вельмі ўдзячна тым людзям, якія дораць нам цудоўныя музычныя творы.

— Ледзь не забылася спытаць ці не пра самае галоўнае: у вас ёсць сям’я?

— Так. Муж і цудоўная дачушка Даша, якая ўжо вучыцца ў семым класе.

— Цяпер, калі я ведаю пра ваш радавод, здагадваюся, і дзе вы жывяце: гэта прыгожы ўтульны дом на вуліцы Савецкай, ля якога вельмі шмат кветак. Так?

— Правільна. Я вельмі люблю кветкі: і хатнія, і тыя, што растуць на дварэ. На жаль, не заўсёды хапае часу вырасціць усё, што хацелася б. І ўрокі, і я ж узначальваю прафсаюзную арганізацыю ў гімназіі. А гэта таксама справа няпростая.

— Інэса Уладзіміраўна, вы па тэлевізары сказалі, што вельмі ўдзячны за перамогу ў Рэспубліканскім конкурсе, за хрустальнага жураўля сваім вучням. Гэта было так кранаюча, калі настаўнік дзякуе вучням за свае поспехі…

— Так яно і ёсць. Яны мае жураўлікі. Я іх усіх вельмі люблю і так хачу, каб былі шчаслівыя і каб кожны знайшоў у жыцці свайго крышталёвага жураўля.

Леанарда Юргілевіч, Дзятлаўскі раён

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы9

Пад Мінскам машына збіла лася — загінулі два чалавекі, пацярпеў вядомы комік2

У Расіі хлопец на «Лексусе» эфектна вылятаў на набярэжную дзеля прыгожага відэа. Загінуў сам і дзве сяброўкі15

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак10

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць