Спорт99

Румынія — Беларусь — 2:2

Нацыянальная зборная нашай краіны скончыла адборачны турнір да чэмпіянату Еўропы.

На 18-й хвіліне лік адкрыў Адрыян Муту (пас — Торжэ), на 45-й хвіліне Сяргей Карніленка лік зраўняў (пас — Пласконны).

На 51-й хвіліне усё той жа Муту вывеў румынаў наперад, рэалізаваўшы пенальці (фол Пласконнага). На 84-й Станіслаў Драгун зноў лік зраўняў (пас — Рудзік) — 2:2, і беларусы за кошт асабістых сустрэчаў з румынамі ўзняліся на 3-е месца.

Падапечныя Штанге выступалі ў наступным складзе:

Жаўноў (капітан), Кульчый, Амельянчук, Карніленка, Драгун, Крывец (Рудзік, 60), Няхайчык, Кісляк, Верхаўцоў, Бардачоў (Вераціла, 90+2), Філіпенка (Пласконны, 19).

Боснія сёння разграміла Люксембург — 5:0 (Джэка, 12, Місімавіч, 15, 22, П’яніч, 36, Медуньянін, 52) а Францыя выйграе на72-й хвіліне (23:27) ў Албаніі — 4:0 (Малуда, 11, Рэмі, 38, Рэвэер, 67).

Становішча камандаў: Францыя — 20 (9 гульняў), Боснія — 19 (9), Беларусь — 13 (10), Румынія — 13 (9), Албанія — 8 (9), Люксембург — 4 (10).

Зборная Беларусі знаходзіцца вышэй за Румынію за кошт асабістых сустрэчаў (0:0-дома, 2:2 у гасцях).

11 кастрычніка будуць згуляныя дзве апошнія гульні ў групе: у вочнай спрэчцы Францыя і Боснія вызначаць, хто зойме 1-е месца, а хто будзе гуляць у плей-оф. Албанія ж прымае Румынію. Румынам, каб заняць 3-е месца ў групе (прэстыж і толькі), трэба нічыя ў Тыране.

У нямецкім Вісбадэне зборная Беларусі правядзе таварыскую гульню з Польшчай — гаспадыняй Еўра-2012.

***

Як гулялі беларусы ў гэтым адборы:

Францыя — Беларусь (3 верасня 2010 года) — 0:1 (Кісляк, 86), Беларусь — Румынія (7 верасня) — 0:0, Люксембург — Беларусь (8 кастрычніка) — 0:0, Беларусь — Албанія (12 кастрычніка) — 2:0 (Радзівонаў, 10, Крывец, 77);

Албанія — Беларусь (26 сакавіка) — 1:0 (Саліхі, 62), Беларусь — Францыя (3 чэрвеня) — 1:1 (Абідаль, 20-аўтагол, Малуда, 22), Беларусь — Люксембург (7 чэрвеня) — 2:0 (Карніленка, 48-пен., Пуціла, 73), Беларусь — Боснія (2 верасня) — 0:2 (Саліхавіч, 22-пен, Медунянін, 24), Боснія — Беларусь (6 верасня) — 1:0 (Місімавіч, 88), Румынія — Беларусь (7 кастрычніка) — 2:2 (Муту, 19, 51-пен. — Карніленка, 45, Драгун, 82).

Зборная Беларусі ў 10 матчах атрымала тры перамогі, чатыры гульні скончыліся нічыёй, пацярпела тры паразы, розніца мячоў 8–7. Галы забівалі: Карніленка — 2, Кісляк, Радзівонаў, Крывец, Пуціла, Драгун, Абідаль-аўтагол).

У адборы да чэмпіянату свету 2014 года зборная Беларусі згуляе ў адной групе з чэмпіёнамі свету Іспаніяй, Францыяй, Фінляндыяй і Грузіяй.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Усе навіны →
Усе навіны

Вярхоўны лідар Ірана Хаменеі заклікаў да рашучых дзеянняў у дачыненні да Ізраіля

Пяць гадоў таму затрымалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

Беларускі спецыяліст дапамог «Фларыдзе» другі год запар стаць уладальнікам Кубка Стэнлі2

ЗША прывялі войскі на Блізкім Усходзе ў павышаную гатоўнасць пасля экстраннай нарады Трампа з генераламі

Нечаканая зброя супраць раку — супрацьзапаленчыя прэпараты2

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў19

400 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымалі адразу дзве дзяўчыны з Ліды1

Сацыяльныя сеткі робяцца галоўнай крыніцай навін, і гэта выгадна палітыкам-папулістам1

400 балаў на ЦТ набраў Мацвей з барысаўскай гімназіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць