Эканоміка

Мясніковіч: Прамысловасць павінна больш плаціць за газ і электрычнасць

У Беларусі неабходна перабудаваць тарыфную палітыку для рэальнага сектара і ўводзіць прагрэсіўныя ўдзельныя нормы энергаспажывання. Пра гэта заявіў 11 кастрычніка на пасяджэнні Савета міністраў прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

«Не для ўсіх пагалоўна, а на адзінку вырабленай прадукцыі», — сказаў прэм’ер.

Ён нагадаў, што ў апошнія гады цана на газ вырасла ў шэсць разоў. Тым часам, паводле слоў Мясніковіча, «расхлябанасць (у частцы энергазабеспячэння) як была, так і засталася». «Энергазатратны механізм як працаваў, так і працягвае працаваць і ў будаўніцтве, і ў іншых сектарах», — дадаў ён. Разам з тым прэм’ер падкрэсліў, што гэта ўплывае на канкурэнтаздольнасць беларускай прадукцыі. Паводле яго слоў, рэальна затраты на энергарэсурсы выраслі ў разы, а тым часам прадпрыемствы не атрымалі значнага скарачэння энергаспажывання. Кіраўнік урада нагадаў, што энергарэсурсы складаюць 50% прамежкавага імпарту. У агульнай структуры імпарту прамежкавы імпарт займае тры чвэрці.

Між тым, Мясніковіч адзначыў, што ўрад не з’яўляецца прыхільнікам «пагалоўнага замяшчэння» прамежкавага імпарту, бо гэта можа прывесці да пагаршэння якасці беларускай прадукцыі.

«І тады мы можам страціць тыя рынкі, якія з такой цяжкасцю утрымліваем», — сказаў ён.

Таксама прэм’ер звярнуў увагу на інвестыцыйную палітыку прадпрыемстваў. Паводле яго слоў, яны павінны імкнуцца інвеставаць у машыны і абсталяванне і пры гэтым у сувязі з недахопам уласных інвестыцый актыўна прыцягваць прамыя замежныя інвестыцыі і крэдытныя лініі.

Прэм’ер закрануў і пытанне імпартазамяшчэння спажывецкіх тавараў. У структуры імпарту доля спажывецкага імпарту складае 17%. І многія спецыялісты, паводле слоў Мясніковіча, заяўляюць, што асобныя віды прадукцыі заўсёды будуць імпартнымі: кава, гарбата і г.д. Тым не менш, кіраўнік урада перакананы, што і тут Беларусь магла б вырабляць імпартазамяшчальную прадукцыю. Калі б мы вырабілі хоць палову тавараў бытавой хіміі, прадукцыі легпрама, будматэрыялаў, якія цяпер імпартуюцца, мы мелі б дадаткова 500 млн. долараў. Мясніковіч падкрэсліў, што Беларусь мае неабходную сыравінную базу для імпартазамяшчэння спажывецкіх тавараў.

Таксама прэм’ер адзначыў неабходнасць развіцця сферы паслуг. Пры гэтым ён прывёў у прыклад Парк высокіх тэхналогій, які плануе сёлета выйсці па паслугах на станоўчае сальда ў 250 млн. долараў.

Тым часам, кажучы ў цэлым пра палітыку імпартазамяшчэння, Мясніковіч падкрэсліў, што гэта нельга рабіць у адрыве ад стабілізацыі валютнага рынку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў6

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам1

Памёр спявак Озі Осбарн14

Памёр Эдвард Зайкоўскі8

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі11

«Сам бы пайшоў ваяваць, калі б галава не кружылася». Эдуард Малафееў расказаў пра свае крыўды, Лукашэнку і вайну16

Чаму Лукашэнка не Аліеў13

Пад Гроднам знайшлі лісічку, якая прарасла праз чэрап

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў6

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць