Грамадства88

Прадстаўнікі супольнасці ЛГБТ будуць рэгістраваць сваю арганізацыю

На наступным тыдні ў Міністэрства юстыцыі Беларусі будуць пададзены дакументы на рэгістрацыю рэспубліканскага маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Праваабарончы цэнтр „Альтэрнатыва плюс“.

Устаноўчы з’езд новай структуры, якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў супольнасці лесбіянак, геяў, бісексуалаў і трансгендараў (ЛГБТ), прайшоў 15 кастрычніка ў Мінску і быў арганізаваны праваабарончай грамадскай ініцыятывай „ГейБеларусь“. Дэлегаты са сталіцы і з усіх абласцей краіны прынялі статут цэнтра „Альтэрнатыва плюс“, абралі савет і кантрольна-рэвізійную камісію. Старшынёй грамадскага аб’яднання выбраны Сяргей Андросенка, кіраўнік ініцыятывы „ГейБеларусь“.

Як вынікае са статута, цэнтр „Альтэрнатыва плюс“ будзе займацца праваабарончай, інфармацыйнай, сацыяльнай працай, спрыяць стварэнню ў Беларусі „бяспечных і камфортных умоў жыцця для ЛГТБ і іх найбліжэйшага атачэння“, зніжэнню ўзроўню гамафобіі і трансфобіі, папулярызацыі ў грамадстве талерантнасці да прадстаўнікоў ЛГБТ. Арганізацыя таксама мае намер аказваць сацыяльную і псіхалагічную падтрымку актывістам ЛГБТ і членам іх сем’яў.

У гутарцы з журналістамі Андросенка адзначыў:

сёння „размова пра аднаполыя шлюбы і ўсынаўленне дзяцей аднаполымі парамі“ ў Беларусі нават не ідзе. „Мы не можам гаварыць аб прагрэсе, пакуль не навучымся карыстацца тымі правамі, якія ў нас ёсць сёння — на свабоду асацыяцый і свабоду на мірныя сходы“,
 — заявіў лідар новай грамадскай арганізацыі. Прадстаўнікі секс-меншасці ў Беларусі, падкрэсліў Андросенка, маюць вялікія праблемы з рэалізацыяй нават такіх правоў. „За дзесяць гадоў была дазволена толькі адна публічная акцыя супольнасці і не было зарэгістравана ніводнай ЛГБТ-арганізацыі“, — сказаў ён.

Намеснік старшыні новага аб’яднання Наталля Манькоўская ў каментарыі БелаПАН адзначыла: стварэнне такой арганізацыі дазволіць вырашыць праблему „бачнасці ЛГБТ-супольнасці ў Беларусі“, зрабіўшы яе рэальнае існаванне юрыдычным.

Манькоўская паведаміла, што зараз грамадскія актывісты праводзяць маніторынг дыскрымінацыі найбольш уразлівых груп у грамадстве, у тым ліку па прыкмеце сексуальнай арыентацыі». «Вынікі маніторынгу, верагодна, будуць гатовы да канца года, але папярэднія ўжо цяпер гавораць аб тым, што гэта праблема ёсць: людзей звальняюць з працы па прыкмеце сексуальнай арыентацыі, узнікаюць праблемы на працы і вучобе. Звычайна гэтым фактам надаецца мала ўвагі», — адзначыла яна. Стварэнне грамадскага аб’яднання, паводле слоў Манькоўскай, дазволіць, акрамя іншага, абараняць правы прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці ў судовым парадку.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Праз два тыдні беларусаў чакаюць чатыры запар выходныя

Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?3

Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй4

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны1

Трамп: Я арганізаваў мірную дамову паміж Конга і Руандай. Але Нобеля мне за гэта не дадуць8

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ27

Мінгандлю абурылася завышэннем у 8 разоў цаны на чырвона-зялёныя сцяжкі5

У Іране адбыўся землятрус магнітудай 5,2. Адразу пайшлі чуткі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю93

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць