Праезд у мінскім транспарце даражае да 1 300 рублёў, праз месяц — 1 600, да канца года — 1 850
Мінгарвыканкам ужо накіраваў адпаведную прапанову ў Мінэканомікі
Мінгарвыканкам накіраваў сёння прапанову ў Міністэрства эканомікі аб паэтапным павышэнні кошту праезду ў грамадскім транспарце сталіцы да канца гэтага года ўдвая - да 1 850 рублёў, паведаміў дырэктар дзяржаўнай установы "Сталічны транспарт і сувязь" Валерый Шкуратаў.
"Мінгарвыканкам сёння накіраваў прапанову ў Мінэканомікі аб павелічэнні кошту праезду ў грамадскім транспарце сталіцы да канца года паэтапна ўдвая: у кастрычніку - да 1 300 рублёў, лістападзе - да 1 600, снежні - да 1 850 рублёў, - цытуе словы Валерыя Шкуратава БелТА.
Сёння талончык каштуе 950 рублёў, а з 13 верасня студэнтам зрабілі бясплатны праезд, тады як сабекошт адной паездкі складае 2 500 рублёў.
***
У выпадку павелічэння тарыфаў на праезд у камунальным пасажырскім транспарце Мінска да канца гэтага года ўдвая, у 2012 г. памер датацый з гарадскога бюджэту на пакрыццё выдаткаў транспартнікаў складзе значную суму — 450–500 млрд рублёў. У той жа час, калі кошт праезду не падвышаць на такую велічыню, то ў 2012 годзе з гарадскога бюджэту на датацыі спатрэбіцца ўжо 700 млрд, канстатаваў на ўчорашняй нарадзе ў гарвыканкаме Мікалай Ладуцька.
З пачатку гэтага года ў сферы камунальнага пасажырскага транспарту сталіцы склалася вельмі цяжкая фінансавая сітуацыя, якая абумоўлена значным ростам цэн і тарыфаў на энерганосьбіты,
-
Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер
-
Нямецкі дэпутат, які мае пад Лідай фірму па перапрацоўцы цыбулі, выклікаў паліцыю на журналістаў і былога беларускага вязня
-
Расійскага блогера-жанчынаненавісніка затрымалі за «рэабілітацыю нацызму»
Каментары