Спорт

На тэлебачанні адновяцца трансляцыі чэмпіяната Беларусі па хакеі

Паказваць гульні будзе канал «Беларусь-2» (былы ЛАД).

У сувязі са з’яўленнем новага спартыўна-забаўляльнага канала «Беларусь-2», які змяніў тэлеканал «Лад», Белтэлерадыёкампанія адновіць пасля доўгага перапынку трансляцыі матчаў адкрытага чэмпіянату Беларусі.

Намеснік дырэктара дырэкцыі спартыўнага вяшчання Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Казюкевіч адзначыў, што «Беларусь-2» плануе паказваць толькі самыя цікавыя матчы з удзелам лідараў нацыянальнага хакейнага першынства: гродзенскага «Нёмана», жлобінскага «Металурга», «Гомеля», салігорскага «Шахцёра», мінскага «Юнацтва».

Першы прамы рэпартаж выйдзе ў эфір у сераду, 16 лістапада —
балельшчыкі ўбачаць сустрэчу паміж «Гомелем», які цяпер займае другое месца ў турнірнай табліцы экстралігі, і «Шахцёрам» (пачатак трансляцыі ў 18.55). У сярэднім плануецца паказваць каля 3–4 матчаў у месяц, прыкладна па адной гульні ў тыдзень. Іх уключэнне ў праграму будзе залежаць ад іншых спартыўных турніраў — дзесьці давядзецца аддаць перавагу матчам КХЛ або футбольнай Лізе чэмпіёнаў. Калі гульні АЧБ будуць пачынацца ў 19.00, то яны будуць ісці ў прамой трансляцыі, а калі раней, то ў запісе.

Каментары

Цяпер чытаюць

На перадсмяротным відэа з калоніі насамрэч быў не Вітольд Ашурак. З'явіліся новыя падрабязнасці смерці палітвязня26

На перадсмяротным відэа з калоніі насамрэч быў не Вітольд Ашурак. З'явіліся новыя падрабязнасці смерці палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

У Азербайджане выкладчыка асудзілі на 15 гадоў за перапіску з армянамі2

«Людзі ідуць у мячэці, а не лечаць псіхічныя хваробы». Беларускі псіхіятр расказаў аб працы ва Узбекістане і ў Польшчы16

Тэлебачанне Ірана паведаміла пра пачатак спынення агню1

На вайне ва Украіне загінуў 61-гадовы глыбачанін. Ён ваяваў за Расію16

У выніку начной атакі на Сумшчыну загінулі тры чалавекі, шасцёра параненых

Чаму цяпер уся ўвага накіравана на Армузскі праліў — 150-кіламетровую паласу, якая ўплывае на сусветныя цэны на нафту

Беларусы Даніла Клімовіч і Мікіта Талапіла выйгралі Кубак Колдэра1

Трамп заявіў аб спыненні агню паміж Іранам і Ізраілем6

Кітайскія даследчыкі прадэманстравалі дрон памерам з камара

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На перадсмяротным відэа з калоніі насамрэч быў не Вітольд Ашурак. З'явіліся новыя падрабязнасці смерці палітвязня26

На перадсмяротным відэа з калоніі насамрэч быў не Вітольд Ашурак. З'явіліся новыя падрабязнасці смерці палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць