Свет1919

Пуціна асвісталі ў спорткомплексе «Алімпійскі» — відэа

Канфузам скончылася яго спроба павіншваць баксёра Емяльяненку.

Прэм’ер-міністра Уладзіміра Пуціна, які прыехаў асабіста паглядзець на бой баксёра Фёдара Емяльяненкі, асвісталі ў жывым эфіры.

Пасля упэўненай перамогі Фёдара над амерыканцам Джэфам Монсаном Пуцін выйшаў на рынг асабіста павіншаваць расейскага гіганта з доўгачаканай перамогай, аднак яго нядоўгі выступ быў сустрэты гудам і свістам з трыбун, асабліва спачатку, пакуль ён не перавёў фокус на Емяльяненку, перадае Newsru.com.

«Дарагія сябры, сёння ва ўсіх аматараў баявых мастацтваў, аматараў баёў без правілаў вялікае свята. І гэтае свята адбылося, дзякуючы мужным, адкрытым сапраўдным мужчынам, якія прыехалі з шасці краін. Вельмі ім дзякуем. І мы ўсе ад душы віншуем Фёдара Емяльяненку, сапраўднага расейскага волата. І не толькі таму, што ён дужы. Не толькі таму, што ў яго выдатныя мускулы і рэакцыя, а за яго характар. ​​Ён расейскі волат. Віншую цябе, Федзя», — сказаў прэм’ер.

Зусім інакш трыбуны віталі самога пераможцу, калі Пуцін перадаў яму мікрафон. «Вельмі вам дзякую. Дзякуй Богу за гэтую перамогу. Моцна вам дзякуй, дзякуй вам за падтрымку, за вашыя малітвы, за ўсё. За вашу любоў», — сказаў Емяльяненка. Пасля кожнай фразы ён перарываўся, слухаючы шум трыбун, якія пасярэдзіне прамовы прыняліся скандаваць яго імя.

Характэрна, што пры паўторы кадраў з віншаваннямі ад прэм’ера на канале «Расія-2» наклалі іншы інтэршум (фонавы гук трыбун), і негатыўных праяваў на адрас Пуціна ўжо не чуваць.

Акрамя Пуціна, на вечар баёў у «Алімпійскі» прыехала мноства ВІП-гасцей: сярод іх былі мэр Масквы Сяргей Сабянін, чэмпіёнка свету па боксе сярод прафесіяналаў Наталля Рагозина (яна сядзела побач з Пуціным), лідэар каманды «Расейскія волаты» Аляксандр Мурамскі, тэнісіст Марат Сафін і гімнаст Аляксей Немаў. Таксама на турніры прысутнічаў міністр спорту, турызму і маладзёжнай палітыкі Расіі Віталь Мутко. Усяго «Алімпійскі» сабраў 22 тысячы гледачоў.

Паглядзеўшы бой, Пуцін прыехаў да патрыярха Кірылу і павіншаваў таго з юбілеем, уручыўшы букет белых ружаў, паведамляе РІА «Навіны». Прадстаяцель РПЦ падзякаваў кіраўніку ўрада. «Наколькі я ведаю, вы прыбылі з добрымі весткамі», — сказаў ён. Пуцін распавёў аб перамозе Емяльяненкі, і патрыярх далучыўся да яго віншаванняў: «Я даўно ведаю Фёдара і, вядома, яго віншую».

Каментары19

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»4

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Скідзеля лось прабраўся ў двор і з'еў усе буякі4

Украінскі футбаліст, адхілены ад футболу з-за допінгу, збіраецца паўдзельнічаць у будучай Алімпіядзе ў іншай іпастасі1

Украінцы ўдарылі па НПЗ у Саратаўскай і Самарскай абласцях Расіі

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля11

На матч медыялігі ў Мінску прададзена 27 тысяч квіткоў2

Вядучая СТБ каталася на расійскіх нумарах, якія нехта прыляпіў на скотч — і не ведала пра гэта. Цуд растлумачылі ў 1024

Трупы хатніх жывёл пачалі знаходзіць у Мінску2

Выступ гурта «Тэхналогія», які планаваўся сёння ў Плешчаніцах, адменены3

Кучук: Я два разы плакаў у камеры наўзрыд, каб зняць псіхалагічную напругу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»4

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць