Грамадства1212

Жыхароў Горак папрасілі «скінуцца» на Дажынкі

«Прашу, каб з майго заробку вылічвалася 3% на рамонтныя працы».

Працаўнікі школаў і садкоў змушаныя пералічваць адсоткі ад свайго заробку на рамонт будынкаў.

Падрыхтоўка гораду да «Дажынак-2012» ужо пачалася. Паводле зацверджанага Саветам Міністраў плану, тут маюць з’явіцца Лядовы палац, амфітэатр, бібліятэка, новы інтэрнат сельскагаспадарчай акадэміі.

Аднак апроч узвядзення новых аб’ектаў па ўсім горадзе запланаваны рамонт старых будынкаў, у тым ліку аўтавакзалу, жылых дамоў, дзіцячых садкоў і школаў. Напярэдадні працаўнікам сферы адукацыі сказалі, што яны таксама павінны паўдзельнічаць у рамонце. «Нас выклікаў дырэктар. Патлумачыў, што ў горадзе чакаецца буйное будаўніцтва, але цяпер крызіс, таму жыхары Горак таксама павінны паўдзельнічаць ў добраўпарадкаванні, — паведаміла настаўніца гарадской школы. — Нам сказалі, каб мы напісалі заяву: «Прашу, каб з майго заробку вылічвалася 3% на рамонтныя працы».

Са словаў жанчыны, сума гэта невялікая, але педагогаў абурыў падыход да вырашэння праблемы.
«Раней мы павінны былі выбіваць грошы з бацькоў вучняў, цяпер яшчэ самыя будзем пералічваць сродкі! Прытым, што заробак настаўніка ў нашай школе 1,2 млн. руб.», — дадала настаўніца. Суразмоўца адзначае, што гараджане ўсё больш скептычна настроеныя да правядзення свята. «Людзі ходзяць у крамы, бачаць, як усё даражэе. Нашто нам тое свята? Хай бы лепш заробкі павысілі!» — абураецца настаўніца.

Юрыстка Святлана Шлома патлумачыла, што патрабаванне адміністрацыі школы — незаконнае. «Па сваёй волі настаўнікі, несумненна, могуць пераводзіць грошы на рамонт школы, але калі іх прымушаюць, трэба складаць калектыўны зварот у вышэйшыя арганізацыі — аддзел адукацыі — і высвятляць сітуацыю», — падкрэслівае экспертка.

У аддзеле адукацыі Горацкага райвыканкама не каментуюць сітуацыі. Ч

ыноўнікі адмаўляюць праблему і кажуць, што ніякага загаду дырэктарам школаў і загадчыкам садкоў не давалі.
Колькі будуць каштаваць «Дажынкі» бюджэту, а цяпер і жыхарам райцэнтру, пакуль не вырашылі. Вядома, што апошнія «Дажынкі», якія праходзілі ў Маладзечне, каштавалі бюджэту 700 млрд руб.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі7

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»14

На выпрабаваннях пад Масквой заўважылі новы цягнік для мінскага метро. Ён падобны да звычайнай электрычкі2

Уладзімір Мацкевіч: Найгоршае, што са мной адбылося ў турме, — тое, што забралі мае сшыткі2

«Аднаўляйце сям'ю». Расійскі апазіцыянер прыйшоў з парадамі да Ціханоўскай — у інтэрнэце яго асадзілі56

Актывы збанкрутаванай «Белрыбы» перайшлі да фірмы, блізкай да сям'і Лукашэнкі3

Канал «Настоящее время. Беларусь» спыняе існаванне9

У Гродне падлетак пабіў слоікам з-пад шакаладнай пасты лабавое шкло ў машыне1

Кіроўца Voyah у Мінску даказаў, што ў яго жалезныя нервы2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд журналісту Ігару Ільяшу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі7

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць