Грамадства66

КДК: Рост цэн спыніць не ўдаецца

З пачатку года рост цэнаў у вытворцаў дасягнуў 204%.

Рост цэн у Беларусі спыніць не атрымліваецца. Пра гэта было заяўлена 7 снежня на калегіі Камітэта дзяржкантролю, удзельнікі якой аналізавалі сітуацыю на спажывецкім рынку краіны, паведаміла прэс-служба КДК.

Супрацоўнікі галоўнага кантралюючага ведамства адзначылі, што «аснова фарміравання цэн знаходзіцца ў руках айчынных таваравытворцаў і імпарцёраў тавараў». Як было заяўлена на калегіі,

рост цэн у вытворцаў з пачатку года склаў 204,3%.
«Больш за паваротлівыя імпарцёры, у асноўным прыватнікі, яшчэ да абвешчанага ў канцы мая коштавага мараторыя заклалі ў адпускныя цэны тавараў, што ўвозяцца магчымыя камерцыйныя рызыкі (узняўшы цэны не менш чым у тры разы ў параўнанні з 2010 годам)», — паведамляе КДК. У ведамстве лічаць, што
«такі падыход да гэтага часу дазваляе імпарцёрам цалкам кампенсаваць панесеныя выдаткі на ўвоз і рэалізацыю тавараў».

«Большасць імпарцёраў занялі дамінуючае становішча на многіх сегментах ўнутранага рынку. У той жа час органамі дзяржкіравання пры рэгуляванні коштаў на тавары суб’ектаў-манапалістаў не прынята належных мер па выкананні дзяржаўных інтарэсаў, як прадпісана антыманапольным заканадаўствам», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

У Камітэце дзяржкантролю таксама адзначаюць, што пачынаючы з сакавіка 2011 года на спажывецкім рынку «складаецца нязвыклая для апошніх гадоў сітуацыя:

таварная насычанасць не заўсёды задавальняе пакупніцкі попыт, дасягнуў крытычнай адзнакі ўзровень цэн на тавары».
Кантралёры лічаць, што на сітуацыю на спажывецкім рынку «аб’ектыўна паўплывалі нестабільнасць валютнага рынку і дэвальвацыя нацыянальнай валюты».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік3

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Усе навіны →
Усе навіны

З разліковых рахункаў беларусаў будзе цяжэй спісаць грошы без згоды ўладальніка

Тыктокер набраў паўмільёна праглядаў, запосціўшы лухту пра беларускі цукар4

Развітанне з Яраславам Еўдакімавым адбудзецца ў Мінску

«Усё, прыплылі». Беларусы сутыкнуліся з масавымі праблемамі ў выкарыстанні PayPal1

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў18

Выключэнне Dana Holdings з санкцыйнага спісу ЗША не звязанае з «мірнымі перамовамі»

Прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта12

У Польшчы пачалі дэпартаваць затрыманых на канцэрце Макса Каржа11

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» праўладнага палітолага Маркава4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік3

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць