Усяго патроху

Беларускія дызайнеры рыхтуюць утульны Калядны кірмаш

Паміж маршамі Дзедаў Марозаў, вітрынамі з ватай і мандарынамі, сельскагаспадарчымі базарамі ва ўсіх раёнах Мінска творчая моладзь запрашае на маркет хэндмэйду ў цэнтры сталіцы.

Аўтарскі навагодні дэкор зараз амаль недаступны шырокай публіцы, але «Christmas pop-up shop» мае на мэце выправіць гэту сітуацыю. Арганізатары разлічваюць убачыць на выставе тых, каго цікавіць святочны дэкор.

«Каля 30 беларускіх дызайнераў прэзентуюць свае работы, — кажа менеджар праекту Марына Давыдава. — Асноўная тэматыка — гэта Новы год, таму на кірмашы вы знойдзеце навагоднія шары і вяночкі, свечы і ўпрыгожванні, дзе асноўным будуць элементы, якія асацыііруюцца з зімой».

Выстава-кірмаш будзе праходзіць на трэцім паверсе Дома гісторыі кіно. Сапраўднай разынкай стануць кінапрагляды тэматычнага кіно і мультфільмаў. Тут таксама будзе працаваць буфет, дзе наведвальнікам прапануюць імбірныя кексы, навагодняе печыва і гарачыя напоі — іх будуць гатаваць па старажытных рэцэптах.

Свае работы прэзентуюць студэнты Акадэміі мастацтва і іншыя пачаткоўцы хэндмэйду. Арганізатары абяцаюць, што кошты на падарункі будуць дэмакратычнымі.

«На жаль, у Мінску вельмі мала мерапрыемстваў, якія б перадавалі калядны настрой, стваралі атмасферу ўтульнага сямейнага свята. Мы спадзяемся, што ў нас гэта атрымаецца», — кажа Марына Давыдава. Тым больш, што досвед у арганізатараў ёсць. У свой час яны стваралі ўнікальны арт-пікнік FSP.

Арткірмаш «Christmas pop-up shop» будзе працаваць 24 снежня з 11 да 17 гадзін у музеі Дома гісторыі кіно (вул. Свярдлова, 4).

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве8

Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску значна выраслі тарыфы на эвакуацыю аўтамабіля і штрафстаянку2

Беларус напаў на хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце. Дзіця ў коме24

11-гадовы школьнік гуляўся з порахам у бабулі і атрымаў моцныя апёкі галавы1

Вядомую мінскую трэнерку па танцах асудзілі за палітыку5

Тур абяцае кампрамат на тых, хто праз тыкток скардзіцца на ўлады28

Ва Украіне загінуў 42-гадовы выкладчык Полацкага ўніверсітэта, які пайшоў ваяваць за Расію37

Вызвалены з турмы ў Беларусі грамадзянін Латвіі: За тры гады страціў 26 кілаграмаў і цалкам пасівеў12

Маладыя беларусы набылі дом за 42 рублі і пераробліваюць яго ў здымачную пляцоўку3

У Азербайджане выкладчыка асудзілі на 15 гадоў за перапіску з армянамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве8

Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць